Міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч не назваў канкрэтную колькасьць школьнікаў, якія цяпер навучаюцца па-беларуску. Але паабяцаў, што падручнікі па гісторыі і геаграфіі Беларусі на беларускай мове ў наступным годзе зьявяцца ў неабходнай колькасьці.
Пік навучаньня па-беларуску прыпаў на сярэдзіну 1990-х: тады прыкладна адна траціна беларускіх школьнікаў навучалася на роднай мове (у 1996–97 навучальным годзе — 32,9%). Цяпер, паводле ацэнак Таварыства беларускай мовы, гэтая лічба скарацілася ўдвая. Але чыноўнікі Міністэрства адукацыі дакладных лічбаў альбо ня ведаюць, альбо трымаюць іх у сакрэце. Не адказаў на пытаньне Радыё Свабода пра колькасьць школьнікаў, што вучацца па-беларуску, і міністар адукацыі Сяргей Маскевіч:
«Я не магу вам сказаць дакладна, на жаль. Колькасьць школ беларускамоўных скарачаецца, не магу сказаць, што значна. Гэта менавіта невялічкія сельскія школы, дзе колькасьць навучэнцаў 20–30, закрываюцца. Таму, калі лічыць па колькасьці школ, гэта будзе менш. Але адносна колькасьці навучэнцаў — у гарадах яна стабілізавалася».
У 2012 годзе ў Беларусі зачынілі 128 малакамплектных школ у сельскай мясцовасьці. Пераважна яны былі беларускамоўныя. Толькі ў 16 з прыкладна 230 сярэдніх навучальных установаў Менску ёсьць магчымасьць вучыцца па-беларуску. Ніводнай цалкам беларускамоўнай школы няма ў абласных цэнтрах і вялікіх гарадах краіны.
На прэсавай канфэрэнцыі міністар гаварыў па-расейску, але на беларускамоўныя пытаньні Радыё Свабода і Эўрарадыё адказваў па-беларуску.
Два гады таму ў школах гісторыю і геаграфію Беларусі дазволілі выкладаць, акрамя беларускай мовы, і на расейскай. Але школы прынялі гэты дазвол як кіраўніцтва да дзеяньня. Праблема яшчэ і ў тым, што фактычна няма беларускамоўных падручнікаў па гэтых дысцыплінах, кажа настаўніца з Полацку:
«Гісторыю і геаграфію, як толькі гэтая пастанова прыйшла, практычна паўсюль сталі выкладаць на расейскай мове. Якраз тады ўсе падручнікі перавыдаваліся, і новыя прыйшлі па-расейску. Калі хто дзе і выкладае па-беларуску, то гэта энтузіясты. Па вялікім рахунку, забароны такой няма, але і самі дзеці, улічваючы, што пасьля 9-й клясы ў асноўным здаюць па-расейску, — ім так прасьцей».
Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч, што да недахопу падручнікаў па гісторыі і геаграфіі Беларусі на роднай мове, адказаў так:
«Я магу вам гарантаваць, што неабходная колькасьць падручнікаў да наступнага навучальнага году будзе выдадзеная. Ёсьць канкрэтныя даручэньні калегіі Міністэрства адукацыі, каб заяўкі зрабілі на падручнікі згодна з запатрабаваньнямі дзяцей і іх бацькоў».
Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч заявы і абяцаньні міністра адукацыі пракамэнтавала такім чынам:
«Яны толькі дакляруюць, што гэтыя прадметы зноў перавядуць на беларускую мову. І ўжо гэтыя абяцаньні ідуць зь мінулага году. Наагул, да міністра адукацыі толькі адно пытаньне: ён гаворыць такія разумныя рэчы! А калі ж ён хоць што-небудзь зробіць? Ён жа казаў і пра тое, што трэба назад перавесьці выкладаньне гісторыі і геаграфіі, ён казаў і пра ваўчарную сыстэму фінансаваньня — таксама ня зроблена, што профільная адукацыя вернецца — зноў ня зроблена. Ёсьць плян пашырэньня выкарыстаньня беларускай мовы ва ўстановах адукацыі — Міністэрства адукацыі прыняло. Але нічога ня робіцца».
Дарэчы, міністар адукацыі паведаміў, што сёлета мінімальны бал на цэнтралізаваным тэставаньні па беларускай і расейскай мовах, зь якім можна паступаць у ВНУ, павышаны з 7 да 10. Са 100 магчымых.

Калі хто дзе і выкладае па-беларуску, то гэта энтузіясты