23 лютага споўніцца 5 гадоў, як ня стала Ірыны Казулінай. Ёй было толькі 48 гадоў.
Інтэлігентная жанчына, якая магла б стаць першай лэдзі, якой ганарыліся б беларусы.
Мужная жанчына, якая адна з першых у Беларусі публічна заявіла пра сваю ракавую хваробу і дала прыклад змаганьня іншым.
Годная жанчына, якая з усьмешкай прыходзіла ў студыю «Свабоды» на онлайн-канфэрэнцыю адразу ж пасьля суду над Аляксандрам Казуліным.
Верная жанчына, зь якой у яе апошнія хвіліны, дні і месяцы не было мужа-палітвязьня.
Разумная жанчына, якая лічыла нягодным адказваць на абражальныя закіды кіраўніка Беларусі наконт яе сям’і.
Каханая жанчына, якая дагэтуль у сэрцах яе родных.
Яна пайшла ад нас пяць гадоў таму, а боль, які застаўся, гэта ня толькі боль Аляксандра Казуліна, якога вызвалілі на тры дні, каб разьвітацца з жонкай.
Гэта боль палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, якому далі толькі 30 хвілінаў, каб разьвітацца са сваёй маці Вольгай Дашкевіч у моргу. Ёй было толькі 54 гады.
Боль палітвязьня Алеся Бяляцкага, які даведаўся пра сьмерць бацькі толькі ў дзень пахаваньня, і якога пад канвоем прывезьлі разьвітацца.
Боль палітвязьня Аляксандра Малчанава, якому адміністрацыя Жодзінскай калёніі не дазволіла разьвітацца з маці Галінай Малчанавай. Ёй было толькі 64 гады.
Боль і трывога, якія, перакананая, перапаўняюць палітвязьня экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколу Статкевіча за свайго бацьку, 85-гадовага Віктара Статкевіча, як і Зьмітра Дашкевіча за ягонага бацьку, 74-гадовага Вячаслава Дашкевіча.
Памятаю балючы крык маці палітвязьня Фёдара Мірзаянава ў судзе, калі яе не пусьцілі на абвяшчэньне прысуду сына.
Памятаю, як паўтара года таму Ала Саньнікава, ледзь стрымліваючы сьлёзы, чытала ліст свайго зьняволенага сына Андрэя Саньнікава з-за кратаў на прэзэнтацыі «свабодаўскай» кнігі «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011». Усе такія сцэны не пералічыш, як немагчыма і вымераць боль усіх палітвязьняў і іх блізкіх.
І ўсё ж мне чамусьці ўвесь час згадваецца той дзень пяць гадоў таму, калі я даведалася пра сьмерць Ірыны Казулінай. Гэта было 23 лютага, калі ў Беларусі частка грамадзтва сьвяткуе так званы Дзень абаронцаў айчыны і ўзброеных сілаў Беларусі.
А чаму б не паспрабаваць пераламаць замшэлую савецкую традыцыю і абвесьціць 23 лютага ў Беларусі Днём родных палітвязьня ў гонар Ірыны Казулінай?
І ў гэты дзень падтрымаць усіх тых, чые родныя цяпер за кратамі.