Старшыню Маладога фронту Зьмітру Дашкевічу, які асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі, дазволена разьвітацца з маці, якая памерла ў ноч на 26 красавіка. Але суправаджаць яго будзе канвой, – паведаміла Радыё Рацыя.
Са словаў намесьніцы старшыні Маладога фронту Насты Палажанкі, каб дамагчыся права разьвітацца з самым блізкім чалавекам, прыйшлося зрабіць вялікую працу, але ўсё вырашылася амаль у апошні момант:
-- Зьмітра адпусьцілі на момант разьвітаньня з маці, усяго думаю нейкая гадзінка. Едзе ён канвоем, у асобнай машыне, пад наглядам і з аховай. Для гэтага нам трэба было езьдзіць у Старыя Дарогі, у Слуцак, пасьля трэба было ўсе гэтыя дакумэнты везьці ў Маскоўскі суд, дзе я празмаўляла з намесьнікам старшыні суду, а сёньня я размаўляла з начальнікам турмы, і мы ўдакладнялі ўсе моманты, як яно мусіць быць. Кіраўніцтва СІЗА шукала яму канвой і яны вызначаюць фарматы, як мае выглядаць разьвітанне Зьмітра з матуляй.
Як паведамілі Свабодзе ў рэдакцыі газэты “Інфа-Кур’ер”, каля 11 гадзіны Зьмітра прывезьлі ў слуцкі морг. З турмы да труны...