Сёньня раніцай канвой даставіў Алеся з Жодзінскай турмы ў менскі морг. Пра сьмерць бацькі Алесь Бяляцкі даведаўся толькі ў дзень пахаваньня, якое адбылося ў Сьветлагорску.
Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук шмат намаганьняў прыклала, каб арганізаваць сустрэчу палітвязьня з паміраючым бацькам, але дазволу ад Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС так і не атрымала. Калі бацька Алеся Віктар Усьцінавіч памёр, першапачаткова таксама дазволу не было, так што, як прызналася Натальля, яна ўжо траціла ўсякі спадзеў.
Толькі сёньня раніцай каля менскага моргу яна ўбачыла міліцэйскія машыны і зразумела, што ўлады ўсё ж далі Алесю магчымасьць разьвітацца з бацькам. Гэта адбылося пасьля 8 раніцы. Спачатку Алесь пабыў сам на сам зь нябожчыкам, а пазьней — у коле сям’і, з жонкай, братам і сястрой. Натальля Пінчук:
«Алесь пра сьмерць бацькі даведаўся толькі сёньня, сказаў, што ўчора ў 5 гадзін пачалося нейкае хаджэньне, падрыхтоўка, але толькі сёньня яму сказалі пра гэта... Вяліся здымкі нашай сустрэчы каля труны бацькі на камэру, цалкам усё запісвалі, стаялі там яшчэ чалавекі чатыры, камэру часам нахабна блізка падносілі, але самае галоўнае, што далі разьвітацца. Там былі яшчэ брат і сястра Алеся, таму размова ішла ў асноўным пра бацьку, пра ягоныя апошнія дні».
Натальля кажа, што сьмерць бацькі сталася для Алеся ўдарам. Ён ведаў, што бацька пры сьмерці, і спадзяваўся сустрэцца зь ім яшчэ жывым. Але не далі.
На разьвітаньне зь Віктарам Усьцінавічам да дома, у якім жыла сям’я Бяляцкіх у Сьветлагорску, прыйшло шмат сваякоў, былых суседзяў.
Стрыечная сястра Віктара Бяляцкага Галіна Дзячэнка моцна перажывае, што ўлады не далі Алесю разьвітацца зь яшчэ жывым бацькам:
«Што б там ні было, але так паставіцца было нельга. Гэта ж апошняе спатканьне. Гэта, канечне, несправядліва».
Родная сястра Віктара Бяляцкага Зінаіда кажа, што ён вельмі цяжка ўспрыняў зьняволеньне сына Алеся. Хвароба да Віктара Усьцінавіча прыйшла разам з арыштам сына — у жніўні, летам ён яшчэ працаваў на лецішчы ў Ракаве. Суд над Алесем Віктар Усьцінавічам перажываў самастойна, асабліва не абмяркоўваў гэтую тэму ні з кім, кажа ягоная сястра Зінаіда:
«Я бачыла па тэлевізару Сашу, ужо ў клетцы. Сівы зусім. Шкада, шкада хлопца. Такі разумны, харошы хлопец. Гэта страшна і крыўдна».
Стрыечны брат Алеся Андрэй Бяляцкі згадвае, як яны разам расьлі і разважае аб прычынах ягонага зьняволеньня:
«Ён заўсёды на выдатна вучыўся, хоць мы днямі насіліся, урокі не рабілі... Усё яму давалася лёгка, яму заўжды шанцавала... Мне падаецца, гэта ўлады нашыя прыбіраюць няўгодных, тых людзей, якія ім непатрэбныя. Алесь чалавек вядомы і хоча каб была іншая ўлада, каб было болей свабоды. Лукашэнка звычайна прыбірае такіх людзей. Вось яны знайшлі нагоду да чаго прыдрацца».
Былыя суседзі Бяляцкіх у панэльным доме ў сьветлагорскім мікрараёне Першамайскі пра справу Алеся імкнуліся асабліва не гаварыць, асьцерагаліся нейкіх наступстваў для сябе, а Віктара Усьцінавіча згадвалі толькі добрым словам:
«Дзядзька быў што трэба, калі ў нас былі малыя, то ён заўжды дзяцей сьмяшыў, калі ішоў з працы. А калі ішоў зь лецішча, заўсёды частаваў яблыкамі».
Калегі па працы Віктара Бяляцкага на «Хімвалакне» таксама згадвалі яго добрым словам і шкадавалі, што так здарылася з Алесем:
«Працавіты, не сварыўся ніколі, такі жыцьцярадасны мужык быў, сяброў шмат меў, трымаў агарод са сваёй жонкай Нінай. Ніна яго раней пайшла з жыцьця...»
Пахавалі Віктара Бяляцкага побач з жонкай Нінай, якая памерла ў 1994 годзе.