Беларусы любяць ганарыцца Касьцюшкам, Міцкевічам, Дамейкам, Соф’яй Кавалеўскай, Шагалам... Меірам Ланскім, Хаімам Вэйцманам, Надзеяй Хадасевіч-Лежэ і Лары Кінгам... А некаторыя яшчэ і Жарэсам Алфёравым зь Юрыем Антонавым. Бо «еслі любовь не сбудется, ты поступай как хочется»: яны ж усе нашы — кім бы самі сябе ні называлі. А вось Фэліксам Дзяржынскім ці Генадзем Міхасевічам ніхто чамусьці не ганарыцца. Такіх нашых нам ня трэба, забірайце іх сабе. Хай не псуюць тут статыстыку.
Суцяшае тое, што беларусы не адны такія пераборлівыя. Аўстрыйцы любяць казаць, што яны — нацыя Моцарта, Гайдна, бацькі і сына Штраўсаў, Ганса Гроса, Штэфана Цвайга, Пэтэра Гандке, Фрыдэнсрайха Гундэртвасэра і Арнольда Шварцэнэгера — а вось пра аднаго вельмі знакамітага ўраджэнца Браўнаў-на-Іне ніхто ўспамінаць ня любіць. Маўляў, няхай пра яго ў суседняй Нямеччыне ўспамінаюць. Для аўстрыйцаў гэта пэрсанаж чужой гісторыі. Пагатоў вэтэраны другой сусьветнай, якія яшчэ нядаўна любілі прыгадваць за кілішкам сьлівовіцы, як слаўна яны паваявалі пад сьцягамі ўраджэнца Браўнаў, пакрысе выміраюць. Самы час забыць пра такіх нязручных суайчыньнікаў.
Між тым, немцам у бюракратычным значэньні гэтага слова Гітлер зрабіўся ўсяго за два тыдні да выбараў райхспрэзыдэнта, дзе ён набраў 30 адсоткаў галасоў — а менавіта 25 лютага 1932 году. У гэты дзень ён падаў дакумэнты на грамадзянства зямлі Браўншвайг і аўтаматычна стаў нарэшце падданым Райху. Сам ён лічыў сябе немцам, але для ўдзелу ў выбарах гэтага было недастаткова.
Адзінага грамадзянства ў Ваймарскай рэспубліцы на той час не існавала, былі баварскае, саксонскае, цюрынгскае і гэтак далей... З 1925 году будучы фюрэр пражываў у Нямеччыне наогул як асоба без грамадзянства, бо нядаўна акурат адмовіўся ад аўстрыйскага. Ім і ягонымі паплечнікамі было зроблена сем спробаў дамагчыся для галоўнага нацыста нямецкага пашпарта, але шэсьць зь іх былі марныя: бюракраты кожны раз адмаўлялі Гітлеру, разглядаючы яго як «небясьпечную для дзяржавы пэрсону». Як высьветлілася потым, рыцары штэмпэля і доўгай шуфляды мелі рацыю. Правадыр быў у шаленстве, ён кляў ненавісных чынушаў і перачытваў вечарамі нямецкія пераклады Маякоўскага:
Mit Wolfszähnen wollt ich den Amtsschimmel fassen...
У сэнсе — «я вэрвольфам бы выгрыз бюракратызм».
Самым простым спосабам атрымаць патрэбны пашпарт было ўладкаваньне на якую-небудзь, хай сабе самую дробную дзяржаўную пасаду. «Пісьменьніка» Гітлера (такая прафэсія была пазначаная ў яго дакумэнтах) спрабавалі прыстроіць ва ўнівэрсытэт выкладчыкам хіміі, прафэсарам у Ваймарскай школе будаўніцтва, бургамістрам маленькага мястэчка, начальнікам паліцэйскага пастарунку ў нейкай вёсцы... Апошняя спроба ледзь не завяршылася посьпехам, але тут ужо ня вытрымаў сам «вялікі дыктатар германскай нацыі» — прыняць такую пасаду для яго было абразай. Сачыць за парадкам у вясковай карчомцы і шукаць скрадзеных курэй падавалася яму нявартым уласнага генія, закліканага перакроіць мапу Эўропы.
Немцам Гітлера зрабіў Браўншвайг, які на той час быў ужо дастаткова браўн, каб дапамагчы свайму фюрэру. Там Гітлера хуценька зрабілі дарадцам дыпляматычнай місіі зямлі ў Бэрліне — і ісьцінны арыец атрымаў жаданы пашпарт. Шлях да ўлады быў адкрыты. Адным зь першых законаў, якія выдаў Гітлер пасьля прызначэньня самога сябе фюрэрам нямецкага народу, быў закон аб ліквідацыі самастойнасьці земляў і ўвядзеньні адзінага грамадзянства. Помсьлівы «геній» памятаў, як яго хацелі зрабіць наглядчыкам за курамі... А што, думаў ён з тугою ў красавіку 1945, неблагая была б праца... Ня лезь, куды галава ня лезе, сказала гісторыя і зачыніла люк.