Савецкі народ так часта называлі адной сям’ёй, што з самага пачатку гэта нагадвала нейкі ідэалягічны інцэст. А 15 лютага 1947 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР і наогул выдаў указ, які забараняў грамадзянам краіны шлюбы з іншаземцамі. З гэтага дня савецкім людзям, якія, як вядома, усе былі роднымі братамі і сёстрамі, дазваляліся выключна кровазьмяшальныя сувязі паміж сабой, у межах свайго загону. Такім чынам рост папуляцыі мусіў за кароткі тэрмін вярнуцца на даваенны ўзровень — трэба было як мага хутчэй аднавіць страчаныя на вайне запасы чалавечага мяса, бо таго, што засталося ў наяўнасьці, не хапала. Дый яно, асьмялелае, пачало неўпрыкмет уцякаць і распаўзацца па чужых кухнях, толькі пасьпявай лавіць.
Згодна з генэтыкай, прыняцьце такога закону не магло не адбіцца на якасьці патомства, бо верагоднасьць перадачы савецкага гена ўзрастала ў некалькі разоў. Дзіця такога кровазьмяшэньня не магло нарадзіцца ніякім, апрача як савецкім чалавекам ад мозгу да апошняй залозы. Гены, як вядома, пальцам не расьцісьнеш. Напэўна, на гэта і быў спадзеў уладаў, што спрабавалі выгадаваць новую, чыстую пароду чалавека.
Чымсьці гэты ўказ нагадвае праславутыя нюрнбэрскія расавыя законы, а асабліва іхныя злавесныя пункт 2:
«Палавая сувязь паміж габрэямі і дзяржаўнымі падданымі нямецкай крыві забароненая».
і пункт 1.1:
«Шлюбы паміж габрэямі і дзяржаўнымі падданымі нямецкай крыві забароненыя. Шлюб, заключаны ў абыход гэтага закону за межамі Райху, ня мае юрыдычнай моцы».
Так што правадыр сям’і народаў быў ня горшым эўгенікам за свайго нямецкага калегу. Малаверагодна, што савецкая ўлада сама спалохалася таго, што зрабіла, але ў 1953-м, пасьля сьмерці Сталіна, недарэчны маскоўскі расавы ўказ быў бязь лішняга шуму скасаваны. Проста чалавечага мяса зноў стала досыць: і для маленькай пераможнай вайны, і для таго, каб заткнуць усе шчыліны ў агароджы. Застаўся сухі астатак, няпісаны закон статку, закон, які дзейнічае незалежна ад капрызаў пастуха — да канца існаваньня загону ён разглядаў людзей з, так бы мовіць, няправільнай шлюбнай арыентацыяй пераважна як прастытутак, афэрыстаў і здраднікаў. І тое, што загон нарэшце зьнік, зусім не азначае, што зьнік і статак. Гены... Гума... Гліна... Лепш санкцыянаваны інцэст, чым несанкцыянаваны інтым — праўда, бацюшка?