Падставай для такога пытаньня ад Радыё Свабода стаў той факт, што невыязная судзьдзя Жанна Дубініна з суду Заводзкага раёну Менску нядаўна стала Жаннай Роўдай.
На гэты момант «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, утрымлівае 231 прозьвішча, улучна з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта людзі, якія датычныя да парушэньня правоў чалавека і фальшаваньня вынікаў выбарчых кампаніяў.
Эўрапейскі дыплямат: У Беларусі магчыма ўсё
«Каб атрымаць візу на ўезд, найперш трэба падаць адпаведныя дакумэнты да нас, — гаворыць карэспандэнту Свабоды консул амбасады адной з краінаў Эўразьвязу ў Беларусі. — Мы, у сваю чаргу, паведамляем гэтыя зьвесткі ў Брусэль. Там існуе спэцыяльная сыстэма праверкі. Як яна дзейнічае, я, па-першае, не магу казаць, а па-другое, і сам ведаю гэтую працэдуру толькі ў агульных рысах.
На мой погляд, сыстэма працуе някепска. Напрыклад, я ведаю, што зь яе дапамогай сарваліся дзьве спробы людзей з „чорнага сьпісу“ атрымаць шэнгенскую візу, калі яны зьмянялі ў сваіх прозьвішчах адну-дзьве літары. Забарону наклалі менавіта ў Брусэлі. І таму калі нехта кажа, што яму адмовілі ў візе ў амбасадзе Літвы, Эстоніі, Польшчы ці любой іншай краіны ЭЗ, то гэта ня так. Шлягбаўм для іх зачынілі ня ў Менску, а ў Брусэлі».
Карэспандэнт: «Ці можна ў такім выпадку даць 100% гарантыі, што людзі з гэтага сьпісу не патрапяць у Эўразьвяз?»
Дыплямат: «100% гарантыі, бадай, даваць нельга. Таму што прадугледзець абсалютна ўсё ў жыцьці немагчыма. Напрыклад, выпішуць чалавеку са сьпісу новы пашпарт на абсалютна іншае прозьвішча. Я маю на ўвазе ня тыя выпадкі, калі чалавек жэніцца альбо разводзіцца і ягонае прозьвішча з-за гэтага мяняецца. А наагул бярэцца нейкае іншае прозьвішча, як кажуць абсалютна са столі. Умоўна кажучы, Сівакоў раптам робіцца Дзянісавым».
Карэспандэнт: «А хіба такое ў прынцыпе магчыма?»
Дыплямат: «У Беларусі, як мне здаецца, магчыма ўсё».