Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Шпіён» Гайдукоў сустрэўся з адвакатам


Андрэй Гайдукоў
Андрэй Гайдукоў

Увага незалежных СМІ да «шпіёнскай» справы Гайдукова дае надзею на яго вызваленьне.

Так лічыць маці 23-гадовага Андрэя Гайдукова, апэратара наваполацкага «Нафтану», якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасці».

Вольга Гайдукова няшмат ведае пра становішча сына, якога з 8 лістапада затрымалі ў Віцебску нібыта «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы». З тае пары наваполацкага актывіста, які быў аднім са стваральнікаў суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў», а падчас прэзыдэнцкіх выбараў уваходзіў у каманду Андрэя Саньнікава, трымаюць пад вартай.

Пра сына маці ведае толькі са словаў адваката. Апошні раз ён сустракаўся з Андрэем Гайдуковым 22 студзеня. Гэтыя сустрэчы надзвычай рэдкія — перадапошняя была 3 студзеня, калі не лічыць таго, што адвакат прысутнічаў 15 студзеня пры вочнай стаўцы Гайдукова зь ягоным наваполацкім знаёмцам Ільлём Багданавым.

Вольга Гайдукова: «Важна, каб адвакат мог проста сустрэцца і паразмаўляць з затрыманым, пракансультаваць яго ў нечым, пацікавіцца станам здароўя. Прысутнасьці падчас сьледчых дзеяньняў — мала. А іншых сустрэчаў амаль не дазваляюць: дакладней, дазвол даюць, але магчымасьці няма — маўляў, няма вольных памяшканьняў у СІЗА КДБ, дзе трымаюць Андрэя. Пасьля сустрэчы 22 студзеня адвакат апавёў мне, што Андрэй трымаецца годна, што нарэшце атрымаў пасылку, адпраўленую яшчэ ў 2012 годзе».
Іншых сустрэчаў амаль не дазваляюць: дакладней, дазвол даюць, але магчымасьці няма — маўляў, няма вольных памяшканьняў у СІЗА КДБ

Яна лічыць вельмі важным, што незалежныя СМІ сочаць за лёсам сына ў турме. Праз Наваполацкі незалежны сайт сябры-землякі абвясьцілі збор сродкаў для сям’і Андрэя Гайдукова.

Сустрэчы з Андрэем Гайдуковым родным не дазваляюць — ні падчас яго знаходжаньня ў Віцебскім СІЗА, ні ў менскім СІЗА КДБ.

Яшчэ адзін падазраваны ў «шпіёнскай справе» — наваполацкі актывіст Ільля Багданаў знаходзіцца на волі, у дачыненьні да яго ніякіх мер стрыманьня не ўжывалася.

Усю «шпіёнскую справу» сваякі і сябры Андрэя Гайдукова лічаць правакацыяй або «падствай». Яны перакананыя, што Гайдукоў не рабіў нічога такога, у чым яго вінавацяць — хаця б таму, што ня мог ведаць нейкіх сакрэтаў дзяржаўнага маштабу, каб быць «агентам» ці «шпіёнам». Ягонае затрыманьне зьвязваюць перадусім з грамадзкай дзейнасьцю і апазыцыйнымі поглядамі, якіх Андрэй Гайдукоў ніколі не хаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG