«У будынку КДБ не знайшлося памяшканьня для сустрэчы». Такую прычыну ў першай палове дня называлі адвакату Андрэя Гайдукова, калі той трэці раз запар спрабаваў сустрэцца з падабаронным. Пра гэта маці абвінавачанага ў шпіянажы Вольга Гайдукова паведаміла Радыё Свабода:
«Разумееце, усё рабілася гэтак, што быццам бы няма памяшканьняў, кабінэты ўсе занятыя. Быццам і дазвол ёсьць, але самі ствараюць такія ўмовы, што адвакат трапіць ня можа».
На момант падрыхтоўкі рэпартажу не было зьвестак, што сустрэчу абвінавачанага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова з адвакатам дазволілі.
Паводле Вольгі Гайдуковай, яе сына перавялі ў Менск 22 сьнежня. Спачатку — на «Валадарку», дзе пратрымалі да 27 сьнежня, а потым перавялі ў СІЗА КДБ. 29 сьнежня ў «Амэрыканцы» ад сястры Гайдукова прынялі для яго перадачу, але ці дайшла яна да сына, маці невядома.
Працаўнік наваполацкага «Нафтану» Андрэй Гайдукоў быў арыштаваны 9 лістапада і абвінавачаны ў «здрадзе радзіме праз агентурную дзейнасьць». Паводле КДБ, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі схованкі са зьвесткамі, якія цікавяць замежныя спэцслужбы». Між тым, грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася, што актывіста затрымалі за распаўсюд газэты «Хартыя’97».
Зь лістапада мінулага году прэсавая служба КДБ не інфармуе пра ход расьсьледаваньня справы, якая ў незалежных мэдыях атрымала назву «шпіёнскай». Між тым, стала вядома, што ў справе зьявіўся новы падазраваны — гэта сябар Гайдукова Ільля Багданаў, якога на пачатку лістапада ўжо затрымлівалі для дачы паказаньняў. Пра зьмену свайго статусу са сьведкі на падазраванага Ільля даведаўся на апошнім допыце ў сьледчага КДБ Алега Барысевіча:
«Мне задавалі пытаньні, я адказваў, і мне было сказана, што ў мяне адрозьніваюцца паказаньні ад паказаньняў Гайдукова. Таму, маўляў, трэба перавесьці мяне ў статус падазраванага і пераправерыць паказаньні».
Ільля Багданаў выкліканы на чарговы допыт на 9 студзеня. «Пасьля будзе яшчэ вочная стаўка з Андрэем», — кажа Ільля Багданаў.
На пачатку расьсьледаваньня справы Андрэя Гайдукова сьледчыя таксама дапыталі грамадзкага актывіста Яўгена Канстанцінава. Малады чалавек разам з Гайдуковым спрабаваў зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю «Саюз маладых інтэлектуалаў». Яўгена Канстанцінава ў канцы сьнежня сьледчы КДБ таксама выклікаў на допыт, але актывіст адмовіўся сам ехаць зь Менску ў Віцебск. «Я спаслаўся на адсутнасьць грашовых сродкаў. Зараз шукаю працу пасьля таго, як у выніку „шпіёнскага скандалу“ мяне звольнілі», — распавёў Яўген Канстанцінаў. У КДБ яго больш не выклікалі. Яўген Канстанцінаў згадаў, як спрабаваў ліставацца з Андрэем Гайдуковым, калі той яшчэ сядзеў у Віцебску:
«Ён мне напісаў два лісты, і я яму адправіў два лісты ў Віцебскае СІЗА. Але ў мяне ўражаньне, што ён маіх лістоў не атрымаў, мяркуючы па ягонай рэакцыі».
Пасьля пераводу Андрэя Гайдукова ў Менск у «Амэрыканку» ад яго не было ні лістоў, ні званкоў.