Як гэта – на гадзiньнiку апоўначы? Аўтар апавяданьня зрабiў тут элемэнтарную памылку, паблытаўшы словы, а рэдактары гэтай звышкiдкай памылкi не заўважылi. Каб жа гэта была разавая хiба канкрэтнага чалавека, я ня стаў бы на ёй затрымлiвацца. Але, на жаль i на дзiва, два абсалютна самастойныя словы – назоўнiк поўнач i прыслоўе апоўначы – мяшае ў сваёй мове далёка не адзiн аўтар “Маладосцi”. Слова апоўначы ў нас любяць – i гэта добра. Трэба толькi ставiць яго на сваiм месцы. Апоўначы – прыслоўе часу, адказвае на пытаньне калi?: вярнулiся (калi?) апоўначы, работу скончылi (калi?) апоўначы. Калi ж мы канстатуем час – сярэдзiну ночы, – заўсёды ўжываем назоўнiк поўнач: на гадзiньнiку была поўнач, калi пазванiлi ў дзьверы; было за поўнач, калi скончылася гульня. Форма роднага склону назоўнiка поўнач – поўначы. Скажам: працуем да поўначы, ня сьпiм да поўначы. Працуем да поўначы – значыць, да канца сутак, да 12-ай гадзiны ночы.
Спадзяюся, цяпер памылак паменее. Сёньняшняя тэма дае нагоду напомнiць, што праграмы беларускай службы радыё “Свабода” гучаць да поўначы, закончваюцца апоўначы.