Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-12-19



Курдзкі паэт Беларусі
Пераклад Рыгора Барадуліна

Хто страціў сподзеў, той асірацеў,
аддаўшы змроку дні свае і мроі.
Рахманым ветрыкам зрабіўся гнеў,
што колісь мог падужацца з гарою.

Там, дзе ня кленчаць волі і красе,
дзе над усім
пануе страх адзіны,
высока сьмерць касу сваю нясе,
руінам спавядаюцца ўспаміны.

І здраднік,
толькі б цень свой зьберагчы,
крываваму тырану прысягае.
Нікчэмнасьць цісьнецца ў паслугачы,
ды позірк помсты аж да зор сягае.

Забойцы ходзяць сьцежкаю крывой,
што ж іх наўпрост вядзе на край прадоньня.
Свабода здабываецца крывёй.
Дню заўтрашняму
трэба верыць сёньня!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG