Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-12-18



Ён выжыў, дзе няўмерці немагчыма,
І не сатлеў, дзе нельга не згарэць,
Адна ў яго, нібы душа, - Айчына,
Такая ж неўміручая, як сьмерць.

Такая ж непазьбежная, як Слова,
Што каб параніць, выбера свой час...
І мой народ не выракаўся мовы -
Яна часамі пакідае нас.

Пакіне ды ўсё роўна, быццам косьць,
Праз год, праз сто, а горла не міне,
Яна - як Бог, які ўсё роўна ёсьць,
Ўсё роўна, верыш ты ў Яго ці не...

Бог... Ён адзін над змогай і зьнямогай,
Хай сабе розных любім мы багоў,
І нават той, хто ненавідзіць Бога, -
Ён гэтым самым верыць у Яго.

А нам баліць прызнацца і прызнаць,
Што не заўжды народам мусім звацца...
А як няма нам сілаў бунтаваць,
Адкуль жа столькі сілаў - пакарацца!?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG