Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-12-04



Мы ранкам зь цяжкасьцю ўставалі,
бо радасьць ранку не для нас.
Яму насустрач пазяхалі
і праглі, каб ён дзесь захрас
ў слаце дарожнай. Ды нязьменна
ён нас прыходзіў мучыць зноў.
І, дзень пракляўшы, мы ганебна
заміж гарачай кавы кроў
глыналі, ўпотай зачыніўшы
душу ад позірку свайго,
наліўшы ў шкло сваіх кілішкаў
жыцьцё сяброў. Ніхто ня мог
спыніці круг саромнай звычкі,
і толькі сонна пазяхаць
адно быў здольны род няцьвічны...
Наш род. Аб чым яго пытаць?
І мы зяхалі. Зьеўшы сонца,
дашчэнту вызяхаўшы дзень,
мы мелі ноч за абаронцу,
ды мы ня зналі і яе.
І ночы зорнае скрыжалі
нам зноў выносілі вырок:
"Яны свабоду ўшчэнт зьзяхалі,
і хто спыніць іх мог, хто мог?"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG