Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАБЫЦЬЦЁ КАНТРОЛЬНАГА ПАКЕТУ АКЦЫЯЎ “БЕЛТРАНСГАЗУ” – ПРЫНЦЫПОВАЯ ПАЗЫЦЫЯ “ГАЗПРАМУ”


Юры Дракахруст, Прага

Прадстаўнік “Газпраму” таксама паведаміў, што прынцыповая пазыцыя кампаніі палягае ў набыцьці кантрольнага пакету акцыяў “Белтрансгазу”. І ў гэтым пазыцыі расейскай газавай кампаніі і беларускага боку кардынальна разыходзяцца.

Стварэньне да 1 ліпеня сёлета сумеснага прадпрыемства “Белтрансгазу” і “Газпраму” было прадугледжанае леташнім міжурадавым пагадненьнем. У абмен Расея зь мінулага траўня пачала пастаўляць частку газу Беларусі па цэнах для Смаленскай вобласьці.

Сёньня прадстаўнік “Газпраму” заявіў, што з прычыны супярэчнасьцяў у заплянаваны тэрмін СП створанае ня будзе. Паводле яго, у адказ “Газпрам” ужо ў ліпені-жніўні можа падвысіць цану за газ для Беларусі з унутрырасейскай – 25 даляраў за 1000 кубамэтраў – да ўзроўню незалежных пастаўшчыкоў – 40-42 даляры за 1000 кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG