Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВЕНЕ АБМЕРКАВАЛІ НЯДАЎНА ПАДПІСАНЫ КАНКАРДАТ УРАДУ БЕЛАРУСІ І БПЦ


Валер Каліноўскі, Менск

У сваёй прамове на канфэрэнцыі спадар Гулак засяродзіўся на праблемах, якія можа выклікаць нядаўняе пагадненьне, падпісанае ўрадам Беларусі і Беларускай праваслаўнай царквой:

– Пад выглядам павагі да ўнутраных царкоўных палажэньняў дзяржава груба парушае правы іншых вернікаў. Тых вернікаў, якія лічаць сябе праваслаўнымі, але не ўваходзяць у склад РПЦ. Гэта Замежная праваслаўная царква, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, ісцінна праваслаўная і некаторыя іншыя, якіх сёньня ўжо паставілі па-за законам, якім наперад адмоўлена ў магчымасьці зарэгістравацца. А Без рэгістрацыі ў нас забароненая дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў, што ў сваю чаргу таксама з’яўляецца грубым парушэньнем міжнародных стандартаў, аб гэтым учора і сёньня неаднаразова казалі.

Сказаў Алег Гулак з БХК. Разам з іншым прастаўніком Беларусі на канфэрэнцыі ў Вене Сяргеем Шаўцовым ён засяродзіў увагу ўдзельнікаў і на фактах распальваньня міжрэлігійнай варожасці на БТ, у прыватнасьці, вядучым аўтарскай праграмы “Па-сутнасьці” Яўгенам Новікавым. У распаўсюджанай на канфэрэнцыі справаздачы Міжнароднай хельсінкай федэрацыі зазначалася, што Беларусь з’яўляецца краінай, у якой стан са свабодай рэлігіяў з’яўляецца горшым сярод сябраў АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG