Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРАНАВІЦКІМ ДОМЕ АФІЦЭРАЎ СЬВЯТКАВАНЬНЕ ДНЯ ВОЛІ НЕ ДАЗВОЛІЛІ


Алесь Горбач, Баранавічы

Меркавалася, што мерапрыемства, у праграме якога быў сьвяточны канцэрт, пройдзе ў Доме афіцэраў. Гарадзкі выканаўчы камітэт накіраваў арганізатараў імпрэзы па дазвол у Баранавіцкі вайсковы гарнізон. Камандаваньне гарнізону, у сваю чаргу, адмовіла ў прадастаўленьні залі.

Цяпер баранавіцкія дэмакраты шукаюць іншае месца для правядзеньня акцыі й спадзяюцца ўсё ж, што ім удасца годна адзначыць чарговыя ўгодкі БНР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG