Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 ЛІПЕНЯ “ПРЫВАТНАЯ ЎЛАСНАСЬЦЬ” І “ЗУБР” ЗЬБІРАЮЦЦА ЛАДЗІЦЬ ПІКЕТ У АБАРОНУ ПРАВОЎ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ


Міхал Стэльмак, Менск

Як паведаміў нашаму радыё сустаршыня “Прыватнай уласнасьці” Леанід Малахаў, актывісты аб’яднаньня пратэстуюць супраць рашэньня ўладаў, якое абавязвае прадпрымальнікаў рэалізоўваць тавары толькі з выкарыстаньнем касавых апаратаў.

Нягледзячы на забарону, прадпрымальнікі вырашылі правесьці ў наступны панядзелак аднагадзінную акцыю там, дзе і плянавалі, — на скрыжаваньні менскіх вуліцаў Куйбышава і Кульман, што каля ўваходу ў гандлёва-выстаўны цэнтар “Паркінг”.

Удзел у прадпрымальніцкай акцыі 29 ліпеня зьбіраюцца браць і актывісты моладзевага руху “Зубр”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG