Нямецкі кампазытар Ёган Готлаб фон Врохем зацікавіўся вершамі беларускага паэта Алеся Разанава і стварыў паводле іх музычную кампазыцыю ў нетрадыцыйным жанры, які нават сам дакладна пакуль не пазначае.
Дзеля беларускае прэм'еры кампазытар прыехаў у Менск разам з паэтам Разанавым, які сёлета на запрашэньне літаратараў Нямеччыны жыве там.
Прэзэнтацыя твору ў Нямеччыне прайшла зь вялікім посьпехам колькі тыдняў таму.