Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДРАГІЧЫНЕ І ДРАГІЧЫНСКІМ РАЁНЕ ЎЛАДЫ НЕ ДАЮЦЬ ПРАЦАВАЦЬ СЯБРАМ ШТАБУ ГАНЧАРЫКА


Аляксей Дзікавіцкі, Драгічын

Паводле драгічынскіх актывістаў з ініцыятыўнай групы Ўладзімера Ганчарыка выканкамаўскія чыноўнікі на гарадзкіх прадпрыемствах і ва ўстановах у працоўны час рэгулярна агітуюць за дзейнага кіраўніка Беларусі.

У той жа час прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы Ўладзімера Ганчарыка нават па сканчэньні працоўнага дня на прадпрыемствы не пускаюць. Гэтак сама раённая газэта "Драгічынскі веснік" друкуе матэрыялы толькі ў падтрымку Лукашэнкі, адмаўляючы прадстаўнікам іншых кандыдатаў.

У вёсках Драгічынскага раёну зафіксаваныя шматлікія адмовы сельсаветчыкаў зьмяшчаць у адпаведных месцах плякаты ды праграмы Ўладзімера Ганчарыка.

Напярэдадні сябры ініцыятыўнай групы адзінага кандыдата спадары Масьлівец, Башко, Брыч накіравалі скаргу ў пракуратуру, у якой просяць забясьпечыць роўнасьць кандыдатаў у часе перадвыбарчай агітацыі. Пакуль адказу няма, аднак актывісты ня вельмі спадзяюцца на дзейсныя захады пракуратуры ў гэтай справе.

Нягледзячы на гэта, паводле інфармацыі драгічынскіх актывістаў, якія апошнім часам абышлі больш за дзьве з паловай тысячы кватэраў, каля 80% жыхароў Драгічыну гатовыя падтрымаць адзінага кандыдата.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG