Кіраўнікі бальшыні апазыцыйных палітычных партыяў, што ўваходзяць у Каардынацыйную раду дэмакратычных сілаў, падпісалі й накіравалі сёньня зварот да Беларускай Сацыял-Дэмакратычнае партыі «Народная Грамада». Яны просяць партыю перагледзець сваё афіцыйнае прадстаўніцтва ў Каардынацыйнай радзе, бо, на іхную думку, цяперашні прадстаўнік — кіраўнік партыі Мікола Статкевіч — будзе паралізаваць працу Рады. "Старшыня БСДП Статкевіч, ігнаруючы рашэньне сваёй партыі, узяў удзел у выбарчым фарсе. Гэта дазволіла ўсялякага кшталту маніпулятарам (…) заяўляць пра ўяўны раскол беларускай апазыцыі", — канстатуецца ў звароце сяброў КРДС да Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыі «Народная Грамада». Далей у дакумэнце напісана: "зацікаўленыя прадстаўніцтвам БСПД у Радзе, мы, аднак не бачым магчымасьці супрацы ў рамках КРДС з тымі, хто актыўна агітаваў за выбары і абражаў удзельнікаў байкоту. Далейшы ўдзел асабіста спадара Статкевіча ў паседжаньнях КРДС будзе паралізаваць нашую працу". Напрыканцы звароту выказваецца просьба да Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыі перагледзець сваё афіцыйнае прадстаўніцтва ў Каардынацыйнай радзе. Гэты зварот зьявіўся пасьля ўчорашняе дыскусіі на паседжаньні Каардынацыйнае рады ў сувязі з рашэньнем БСДП дазволіць сваім сябрам удзельнічаць у паўторных выбарах у «Палату прадстаўнікоў». Сябра Цэнтральнага камітэту БСДП «Народная Грамада» Віталь Малашка расцэньвае зварот кіраўнікоў дэмакратычных арганізацыяў як умяшаньне ў нутраныя справы партыі: (Малашка: ) «Паводле статуту, Статкевіч павінен прадстаўляць партыю ў розных структурах, і неяк зямяніць яго, мне здаецца, неразумна і, больш за тое, фантастычна». Лідэр Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае Грамады Станіслаў Шушкевіч, які цяпер старшынюе ў Каардынацыйнай радзе дэмакратычных сілаў, тлумачыць зьяўленьне звароту неабходнасьцю захаваць кааліцыю дэмакратычных сілаў: (Шушкевіч: ) «Трэба ачышчьціца ад тых, хто перашкаджае адзінай апазыцыі. І калі з 14-ці суб'ектаў толькі адзін чалавек выпадае з гэтай абоймы, толькі адзін чалавек фактычна зрывае агульнае рашэньне, ну дык ёсьць толькі адзін выхад – трэба яго адкінуць. Іншага я ня бачу». Кіраўнік апазыцыйнай да Міколы Статкевіча фракцыі БСДП "За адзінства" Аляксей Кароль згодны, што ва ўмовах прэзыдэнцкае кампаніі, якая практычна ўжо распачалася, дэмакратычным сілам перадусім неабходна захаваць адзінства: (Кароль: ) «Галоўная ўмова перамогі на гэтым рашаючым этапе – гэта, вобразна кажучы, стварэньне партыі апазыцыі з вылучэньнем адзінага кандыдата. Калі мы не зразумеем гэтага, ня створым і не захаваем гэтую партыю апазыцыі, то лукашызм можа чакаць нас на доўгія часы наперадзе». Стала вядома, што прадстаўнікі аб'яднаньняў, якія ўваходзяць у Каардынацыйную раду дэмакратычных сілаў, маюцца вярнуцца да абмеркаваньня гэтак званае "праблемы Статкевіча" на сваім наступным паседжаньні. Але папярэдне плянуецца сустрэча аўтараў сёньняшняга звароту зь кіраўніцтвам Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыі. Аднадумцы Міколы Статкевіча выключаюць магчымасьць адмены свайго рашэньня ўдзельнічаць у паўторных выбарах і зьмены прадстаўніка партыі ў КРДС.

Самае папулярнае
1