Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў віленскім цэнтры беларускай культуры высока ацаніў рашэньне Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі. Шматлікім журналістам зь дзяржаўных і прыватных тэле- і радыёкампаніяў, газэт ды інфармацыйных агенстваў Сямён Шарэцкі распавёў пра тое, што апазыцыйны Вярхоўны Савет трактуецца АБСЭ як адзіны легітымны заканадаўчы орган улады ў Беларусі, і што менавіта ў такой якасьці яго дэлегацыя брала ўдзел у Парлямэнцкай асамблеі. На пытаньне нашага Радыё аб тым, якія наступствы можа мець для разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі рэзалюцыя АБСЭ, Шарэцкі адказаў: "Вызначаныя дакладныя ўмовы, пры якіх выбары могуць выклікаць давер, і таму на іх можна было б пасылаць назіральнікаў. У залежнасьці ад таго, ці будуць выкананыя чатыры ўмовы дэмакратызацыі выбараў, АБСЭ пазьней прыме рашэньне ўжо на рабочым узроўні, пасылаць назіральнікаў на выбары ці не". На пытаньне журналістаў аб тым, ці не пашкодзіць адзінству апазыцыі сьцьверджаньне лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча аб немэтазгоднасьці ўхіляцца ад выбараў, Сямён Шарэцкі сказаў: (Шарэцкі: ) "Па-першае, я сам ня чуў гэтай заявы, а, па-другое, Статкевіч быў актыўным удзельнікам Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Больш за тое, ён даваў інтэрвію расейскім тэлеканалам і казаў там зусім іншае. Калі ён цяпер так гаворыць, як вы вось сказалі, хай гэта будзе на яго сумленьні, і я думаю, сацыя-дэмакраты таксама вызначацца. Парлямэнту там ня будзе ніякага. Будзе нешта падобнае на фашыстоўскі савет, які існаваў пры Мусаліні ці пры Гітлеры. Калі ў парлямэнта няма нават сваіх алоўкаў, і калі парлямэнтары ходзяць за заробкам да прэзыдэнта, і калі парлямэнтары ня маюць права заканадаўчай ініцыятывы, скажыце, калі ласка, гэта парлямэнт?"

Самае папулярнае
1