Магілеўскія дэмакраты атрымалі з гарадзкога выканаўчага камітэту адказ на сваю заяву аб правядзеньні 26 красавіка мітынгу і шэсьця. У сваёй заяве прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", Беларускага Народнага Фронту і Свабоднага Прафсаюзу прасілі ўлады даць дазвол на правядзеньне шэсьця і мітынгу. Шэсьце плянавалася правесьці па маршруце ад Савецкай плошчы да дому культуры заводу штучнага валакна, каля якога на пляцоўцы і павінен быў адбыцца мітынг. Мітынг дазволілі, аднак у лісьце на імя арганізатараў намесьнік старшыні магілеўскага гарвыканкаму Яўген Мельнікаў нічога не згадаў пра шэсьце. Прыймаючы рашэньне, гарвыканкам спасылаецца на дэкрэт прэзыдэнта ад 9 верасьня мінулага году "Аб некаторых мерах па прадухіленьню надзвычайных здарэньняў пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў" і ўласнае рашэньне аб парадку правядзеньня сходаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый, пікетаваньняў у Магілеве, якое, дарэчы, было прынятае праз тры дні пасьля кастрычніцкага Маршу Свабоды. Аднак арганізатары Чарнобыльскага шляху ў Магілеве ня могуць зразумець, што будзе з шэсьцем, бо ў лісьце гарвыканкаму пра адмову ў яго правядзеньні няма ні слова. Арганізатары лічаць, што Магілеўшчына, якая, як і Гомельшчына, найбольш пацярпела ад чарнобыльскай навалы, мае права на шырокамаштабныя чарнобыльскія акцыі. Радыёнуклідамі заражана больш за траціну плошчы Магілеўскай вобласьці, на якой жыве 185 тысяч магілеўцаў. 90 адсоткаў зь іх маюць нэрвова-псыхічныя адхіленьні, 60 адсоткаў дзяцей, якія жывуць на заражаных абшарах, хварэюць на сэрца. Арганізатары Чарнобыльскага Шляху ў Магілеве ўскладаюць віну за такое становішча на ўлады. Ва ўлётцы, якая зараз распаўсюджваецца ў горадзе, канстатуецца (цытат) "Тыя, хто выводзіў дзяцей на першамайскія дэманстрацыі ў Магілеве ў 1986 годзе, і хто хаваў праўду пра Чарнобыль, сёньня ў прэзыдэнцкай адміністрацыі"(канец цытаты). На прапанову арганізатараў у дзень чарнобыльскага смутку ў Магілеве праваслаўныя і каталіцкія сьвятары адслужаць грамадзянскую паніхіду па ахвярах чарнобыльскай трагедыі. Пасьля гэтага плянуецца, што ўдзельнікі паніхіды выйдуць на цэнтральную вуліцу гораду, завяжуць чорныя стужкі, запаляць сьвечкі і так у смутку аддадуць даніну памяці тым, хто пацярпеў ад Чарнобыльскай трагедыі.

Самае папулярнае
1