Візыт Алясандра Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты зацягваецца.
Лукашэнка мае намер вярнуцца ў Беларусь толькі 29 сакавіка.
Першапачаткова плянавалася, што Лукашэнка будзе ў Эміратах толькі да
27 сакавіка. Аднак потым з-за невядомых прычынаў візыт зацягнуўся. Многія
мяркуюць, што гэтым самым пацьвердзілася інфармацыя пра тое, што Лукашэнка
паехаў у Эміраты проста адпачыць.
На працягу пяцідзённага візыту ў Лукашэнкі заплянаваныя толькі тры сустрэчы
з прадпрымальнікамі Эміратаў. Афіцыйныя СМІ распавядаюць таксама пра перамовы
з вышэйшымі афіцыйнымі асобамі, аднак інфармацыя пра гэтыя сустрэчы вельмі
неканкрэтная.
Паказальным быў суботні сюжэт Беларускае тэлевізіі пра візыт Лукашэнкі
ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Пакуль гучалі словы пра тое, што Лукашэнка
прыбыў у Эміраты з афіцыйным візытам, былі прадэманстраваныя кадры пра
тое, як у аэрапорце ён выяжджае на прыгожым чорным лімузіне, і яго сустракаюць
“афіцыйныя асобы” зусім не арабскага выгляду. Сярод іх гледачы маглі ўбачыць
кіраўніка “прэзыдэнцкай” адміністрацыі Міхала Мясьніковіча й прэм’ера Ўладзімера
Ярмошына. Відавочна, візыт быў такім важным, што, акрамя ўласнае сьвіты,
Лукашэнку ў аэрапорце не было каму сустрэць.
Ганна Навумовіч, Менск
Самае папулярнае
1