БНР фармальна — абрэвіятура, але мы кажам пра яе менавіта як пра слова, якое з палітычнага тэрміну перайшло ў катэгорыю духоўную.
Паводле дасьледнікаў, новая незалежная беларуская краіна была названая за прыкладам паўднёвых суседзяў, украінцаў, якія ў лістападзе 1917 году ўтварылі Ўкраінскую Народную Рэспубліку. Адзначым, што Ўкраіна першай прызнала БНР як сувэрэнную дзяржаву, і менавіта ўкраінцы найбольш спрыялі беларускаму незалежніцкаму ўраду.
Пасьля вымушанай эміграцыі кіраўнікоў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі БНР зьберагалася пакаленьнямі беларускай дыяспары як сымбаль веры ў адраджэньне Бацькаўшчыны.
Магчыма, некаторыя з тых тысячаў юнакоў ды дзяўчат, якія ў сакавіцкі дзень пад бел-чырвона-белымі сьцягамі выходзяць на вуліцы беларускіх гарадоў, не раскладуць абрэвіятуру па частках. Але для ўсіх іх БНР — сымбаль волі, дэмакратыі, незалежнага ды заможнага жыцьця. Сымбаль Эўропы.
Зрэшты, шмат хто перакананы, што слова БНР верне сабе канкрэтны палітычны сэнс, і менавіта гэтак будзе называцца Беларусь у трэцім тысячагодзьдзі.
Сяргей Навумчык
Самае папулярнае
1