У геце сядзелі тыя яўрэі. Уночы іх растрэльвалі, яны хаваліся і прыйшлі
да нас на хутар, прасіліся сільна. Двое дзяцей, бацька і матка – Соферд,
Ірма, Бася і Доня. Ён на два гады толькі маладзейшы за мяне, а Бася – мая
равесьніца, 28-га, а ён з 30-га, Славін – прозьвішча. Чатыры, а так уначы
прыходзілі многа. Мама ж баялася, страшна – чатыры чалавекі, – і немцы…
Ну а тады пусьціла. Яны сядзелі ў таку, як у нас звалі, у саломе, там
вырылі яму такую ад сьценкі, залезьлі туды ўсе чацьвёра. А ўжо холадна
было, мароз быў. Насілі мы ім туды есьці. Зойдзем, скажам, тады яны выйдуць,
паядуць трохі…
А тады выкапалі яму ў хаце пад палом, яны самі выкапалі. Туды паклалі
саломы, старыя коўдры. Зачыненыя дзьверы, а як хто ідзець, дык яны хаваюцца
ў гэтую яму, а мы ўжо адкрываем. А стучаць яны, дык пытаюцца, чаму гэткі
стук чуваць там. Я кажу: “Я сядзела, у коўдру ногі ўкруціўшы, а тады сьпяшыла
ляцець, адкрываць і звалілася далоў, і стукнула”. Ну ўсё, паверуць.
Немцы ж вакол хадзілі, партызанаў білі. А ў нас кулямётчык як будта
ў хаце ў нас. Там партызанаў пабілі, дзярэўня паўтара кілямэтры, а будта
ў хаце ў нас кулямёт сакоча. Дык чаму ня будзеш баяцца. У лесе і немцы
былі, і партызанаў поўна было, усяго было.
Як пайду малоць, дык пытаюцца, чаму часта мялю. Чаму мялю гэтак часта,
маўляў, два чалавекі, а меліш гэтак часта. Я кажу: “Сьвіням”. “Во, сабе
няма, а яна сьвіням будзе даваць хлеб”.
Абуюць яны, бо ў мяне няма ні сапог, нічога. “Дзе ты брала гэткія сапагі?”
Партызаны былі, і яўрэі былі, дык счыталі, можа партызаны далі. Божа! Усё
роўна нас звалі яўрэйскае гета. Хоць і ня зналі пра тых, але вабшчэ прыхадзілі
яўрэяў многа, ноччу пастаянна прыхадзілі.
Ячшэ ж у вайну і яды ніякай, саўсім слаба. А нада ж было есьці, шэсьць
чалавек. Вось мучыліся і ўсё. Яны нікуды не выхадзілі, і гэтак цэлую зіму
сядзелі. На вясну немцы ўжо пачалі…і яны ўжо пайшлі ў лес.
Скончылася вайна, выйшлі цэлыя. Ну вось і ўсё.
Браніслава Анышкевіч
Самае папулярнае
1