Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш на cвабоду


Перчучай – мной прысьнёнае слова,
Запаветнае рэчкі імя,
Нашай крэўнасьці балтскай аснова,
Наш пракорань, стрыжань, сям’я…

Балты: белыя – вольныя значыць,
Духам войстрыя, як мячы.
Коні белай пагоняй скачуць –
Нашай волі апора і шчыт.

Перчучай – гэту рэчку на карце
Мне Някляеў у сьне паказаў.
Лёгкай рыфмай, нібыта ў жарце,
Перчучай – вузялком завязаў…

Я ня знаю, што гэта такое,
І няма таго слова, лічу.
А прачнуся – яно мне спакою
Не дае: і шапчу, і крычу…

“Перчучай”… - як заклён, як надзея
Як прапрашчураў-балтаў адчай,
Што растрацілі нас, праглядзелі…
Перчучай… выручай, Перчучай.

Васіль Зуёнак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG