Проста ўзяць нож і адрэзаць сваю галаву
Лепш на марозе – Ня так балюча
Гэта – прывітаньне чабанам
Чырвоная лава ліецца на трон
Выціснуць вочы пальцамі
І пагуляць ў спортлято
А калі да цябе прырасьце жанчына
Трэба яе таксама адрэзаць чымсьці
Гэта – не салют
Гэта – я самурай люты
Гэта – тайфун
Мець у руках тысячы ангельскіх фунтаў
Шчыліць жоўтыя зубы
Біць дыктатара правай і левай нагой
Каб і ягоныя вочы кінуць на лятатрон
Ці гэта не прыродны рэфлекс?
Ставіць на вушы чыноўнікаў кляксы
Каб з атраманту зварылася каша
Потым цудоўна глядзець на карціну Ван Гога
З марыхуанай загарнуўшыся ў тогу
Гэта – свабоды вагон
А не бабы з вадой І потым доўга трымаць адказ перад Богам
За свой дубовы бадун і свабоду. Зьміцер Вішнеў
2001
Лепш на марозе – Ня так балюча
Гэта – прывітаньне чабанам
Чырвоная лава ліецца на трон
Выціснуць вочы пальцамі
І пагуляць ў спортлято
А калі да цябе прырасьце жанчына
Трэба яе таксама адрэзаць чымсьці
Гэта – не салют
Гэта – я самурай люты
Гэта – тайфун
Мець у руках тысячы ангельскіх фунтаў
Шчыліць жоўтыя зубы
Біць дыктатара правай і левай нагой
Каб і ягоныя вочы кінуць на лятатрон
Ці гэта не прыродны рэфлекс?
Ставіць на вушы чыноўнікаў кляксы
Каб з атраманту зварылася каша
Потым цудоўна глядзець на карціну Ван Гога
З марыхуанай загарнуўшыся ў тогу
Гэта – свабоды вагон
А не бабы з вадой І потым доўга трымаць адказ перад Богам
За свой дубовы бадун і свабоду. Зьміцер Вішнеў
2001