іржой
пераела
ключ у дзьвярах замкнутых знадворку і таму
хата здаецца пакінутай але гэта ня так:
праз разьбітыя шыбіны
асядае пыл з далёкіх гасьцінцаў вецер страсае
на падлогу падзяўбаны птушкамі чарнасьліў
у паштовай скрыні ляжыць сатлелы ліст
ад мяне – некалькі літар мурашы
ужо сьцягнулі помніш –
некалі я крэсьліў на вадзе: НІЧОГА НЯ БУДЗЕ
а ты
прыціскала да грудзей \бліжэй да шыі
маленькія тонкія рукі быццам баялася
што я табе
нешта зраблю? так яно і цяпер:
у пукатыя вочы статуй кідаецца гурма
груганоў і дні ня хочуць пакінуць самому сабе
таго чыё семя так і не прарасло
каму
мы маўчым?
ноч прынесла цемру як чорнае гольле
чырвоныя рукі
пабачыць цела
так мы толькі рукі якімі нехта
трымае вуглі! будзе сьвяціцца ў куце абраз …і мучыцца парастку й зерню пакуль
мы праваленым ротам шапялявім “каханьне”
але
чуеш: гудзе
у кроснах чарэшняў?
гэта Бог ідзе з посахам
пчалінага рою
Бог хоча
разьвязаць нам
языкі Віктар Сьлінко