Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш на cвабоду


Цяпер ты можаш піць нагбом уладу
І марнатравіць людзкія надзеі,
Але надыдзе час, і возьме плату
Зь цябе народ за ўсе ліхія дзеі.
Надыдзе час, і люд захоча праўды.

І нават не яе, а толькі ведаў,
Што зло не абмінула пакараньне,
І першым той, хто сам з дубінкай бегаў,
Як раз цябе абвінавачваць першым стане.
Надыдзе час, і люд захоча праўды.

І нават не яе, а толькі помсты,
За тыя беды і за тую беднасьць,
Куды завёў ты грамадзянаў простых.
Надыдзе час, і люд захоча праўды.

І мо на гэтай, зыбістай хоць, глебе
Паўстане нацыя,
І нацыя паўстане.
І прага не відовішчаў ці хлеба,
А прага моцы кіравацьме тым паўстаньнем.

І гледзячы, як гмах тваёй улады,
Пераўтвараецца ў магільны камень,
Адкрыеш ты, што жорсткі Бог расплаты
Жыве ў табою зруйнаваным Храме.

Алесь Ліпай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG