Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш на cвабоду


Чорны Война блукае па ночы,
Чорны Война блукае па снах,
У душу заглядае, бы ў вочы,
Кліча волатаў мужных у шлях.
Вой апошні. У бітве даўнішняй —
Як Радзіму чужынец забраў,
На яго ЎЛаснаручна Ўсявышні
Запавет нерухомы наклаў:
Не знайсьці на зямлі яму сьмерці,
Не загляне ў душу яму жах,
Ні спакою, ні жалю на сэрцы,
Покуль вораг топча абсяг...
Стуль заўсёды на белым сьвеце
Ён блукае па розных краях
Неўміручы, няўлоўны, як вецер,
Бо вандруе па душах і снах.
А калі прыйдзе гора дахаты,
І пакоцяцца сьлёзы з вачэй —
Чорны Война ламае ўсе краты
І выводзіць на волю людзей.
I ніколі ня быць паднявольным
Ні народу, ні краю ў бядзе,
Дзе зьяўляецца Чорны Война
Уначы, у душы, у сьне.

Сяргей Красьнята

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG