Не для гномікаў партыі –
для сябе здабываю свабоду.
Жыву, як заўсёды, упарта я,
зьнішчаю плебейства пароду. Свабода мая ня кніжная,
ня тая, калі ўсё, што хочацца
можна рабіць і пыжыцца,
і лярвай у ложку варочацца. Свабода мая вызвольная
ваўчыцай цяжка параненай
выходзіць з лагва падпольнага
і ўецца незаарканенай. Свабода мая беларуская
крывёю чыстай крывавіцца
і стужкай вузенька-вузкаю
сьцякае па белай правіцы… Славамір Адамовіч