Аляксандар Лукашэнка заявіў, што заробкі ў дзяржслужачых недапушчальна нізкія, «проста ніякія», і што чыноўнік павінен мець прыстойны заробак, «каб чалавек з задавальненьнем ішоў на пасаду старшыні выканкаму».
«Зь бюджэту дадамо. Такім чынам, мы за кошт скарачэньня і за кошт пляну павелічэньня заробку можам, я думаю, да канца першага паўгодзьдзя недзе на 50% павысіць грашовае забесьпячэньне».
Паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, чым большы начальнік, тым вышэйшыя яго прыбыткі. Але тут гаворка ідзе ня толькі пра чыноўнікаў, але наогул пра бюджэтную сфэру. Калі ўзяць сярэднія паказьнікі па органах дзяржкіраваньня, то там заробкі не такія нізкія, як у настаўнікаў ці лекараў:
«Насамрэч, калі мы возьмем статыстыку, то ўбачым, што самыя нізкія заробкі цяпер у настаўнікаў і ў мэдычных работнікаў. Ім трэба падцягнуць заробак. Але сродкаў няма. Калі ён падыме заробкі гэтай катэгорыі работнікаў, то можа здарыцца так, што інфляцыя панізіць заробкі ўсіх астатніх грамадзянаў. Гэта ідзе перацягваньне коўдры. Эканоміка больш эфэктыўнай ня стала, эканамічны рост мізэрны. Няма даходаў, зь якіх можна было б павысіць заробкі».
Раней гаварылася пра тое, што чыноўнікаў скароцяць на 30%. У такім выпадку, паводле падлікаў, заробкі астатніх чыноўнікаў вырастуць недзе на 250 даляраў, адзначае дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. Ён лічыць, што Лукашэнка будзе рабіць вялікую стаўку на тое, каб захаваць ляяльнасьць з боку ўладнай вэртыкалі.
\«І ў мінулым годзе, нягледзячы на ўсе заявы, што мы ня можам проста ўзяць і падвысіць заробкі чыноўнікам, тым ня менш некалькі разоў падвышалі. У тым ліку прыканцы чэрвеня сакрэтным дакумэнтам падвысілі на 30%. Напэўна, і ў гэтым годзе будзе нешта такое. Іншая справа, што мы ж аб’явілі год ашчаднасьці, пачынаем паўсюль эканоміць. І тады вялікае пытаньне да дадатковых сродкаў, што могуць пайсьці зь бюджэту».
У Беларусі каля 56 тысяч чыноўнікаў, а пад скарачэньне пойдзе толькі каля 13 тысяч. Выкідаць іх на вуліцу Лукашэнка не зьбіраецца: усіх абяцае працаўладкаваць. Станіслаў Багданкевіч ухваляе саму прапанову пра ўдасканаленьне структуры ўлады, але як яна будзе рэалізаваная?
«Насамрэч, усюды 13 міністраў, а ў нас 24. Гэта ж непараўнальна разьдзьмуты кіроўны пэрсанал. Таму саму ідэю скараціць бюракратыю і перагледзець функцыі, якія выконваюцца дзяржорганамі я вітаю. Але як яна будзе рэалізавана — сказаць цяжка. Бо яе рэалізацыя прадугледжвае зьмену мадэлі эканамічнага і палітычнага разьвіцьця, дэмакратызацыю, адказнасьць перад выбаршчыкам. То бок трэба мяняць мадэль, пераходзіць на канкурэнтныя, рынкавыя падмуркі. А гэтага пакуль ня бачна».