Аляксандар Лукашэнка заявіў 11 студзеня пра патрэбу скараціць за паўгоду 25 працэнтаў дзяржаўных служачых, паведамляе БЕЛТА. Ён назваў гэтае скарачэньне «непазьбежным».
Апрача таго, Лукашэнка не выключае скарачэньня шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, але заклікае яшчэ раз абдумаць прапановы на гэты конт.
Заява прагучала на нарадзе пра аптымізацыю структуры, колькасьці й функцый дзяржаўных органаў.
Пры гэтым звольненым Лукашэнка не абяцаў ніякай матэрыяльнай падтрымкі:
«Ніякіх ільгот, прывілеяў і выплат скарочаным дзяржаўным службоўцам ня будзе. Якія яшчэ могуць быць дадатковыя выплаты, дзе вы возьмеце гэтыя грошы для выплат? Размахнуўся! Скажыце, якія могуць быць гарантыі, ільготы, выплаты людзям, якія сёньня скарачаюцца і ня могуць працаваць па сваім стане ў дзяржаўным апараце?»
Пры гэтым Лукашэнка прызнаў, што заробак дзяржслужбоўцаў «недапушчальна нізкі, проста ніякі» і што падвысіць яго можна толькі ў выпадку аптымізацыі іх колькасьці.