Пра гэта паведаміла Радыё Свабода Ганна Чыж-Літаш, прэс-афіцэр РУУС Партызанскага раёну. Здарэньне адбылося яшчэ 2 студзеня. Цяпер мужчына ў шпіталі.
«Некалькі хвілінаў нападнікі зьбівалі безабаронную ахвяру, нанесьлі шматлікія ўдары рукамі і нагамі па галаве, твары і целе інваліда», — паведамляе Партызанскі РУУС.
Пасьля гэтага яны кінулі пацярпелага на падлозе вагона і выйшлі на станцыі мэтро «Плошча Перамогі».
Усё гэта адбывалася ў вагоне мэтро падчас руху. «Ніхто іх асабліва не спыняў, — кажа Ганна Чыж-Літаш. — Пасажыры націснулі на кнопку сувязі з машыністам, але той не адказаў.
Там нават на відэа з камэраў назіраньня відаць, што яны спакойна выходзяць з вагона і ідуць далей. А паведамілі пра здарэньне ўжо пасьля таго, як яны сышлі. Нехта там падышоў да супрацоўнікаў мэтро».
Канфлікт, як паведамляецца на сайце ГУУС Менгарвыканкаму, узьнік з-за таго, што мужчына-інвалід папрасіў маладых людзей саступіць яму месца, бо яму цяжка стаяць. Мужчына мае праблемы з апорна-рухальным апаратам. У адказ хлопец і дзяўчына, якая была разам зь ім, брудна вылаяліся.
Інвалід ужо хацеў адысьці, аднак маладыя людзі раптам накінуліся на яго.
Зьбілі мужчыну так моцна, што ён трапіў у шпіталь. У яго чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені. На целе і твары — шматлікія гематомы і раны.
Эніра Браніцкая, кіраўніца грамадзкай праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасьцю», кажа, што з такімі злачынствамі за два гады працы ім не давялося сутыкацца. «Адпаведнай статыстыкі няма. Мы такія выпадкі называем злачынствамі нянавісьці. Яны вынікаюць зь непрыязі да людзей, якія выглядаюць ня так, як іншыя». Па словах Браніцкай, такія выпадкі рэдка становяцца вядомымі, бо людзі з абмежаванымі магчымасьцямі ўвогуле не пачуваюцца абароненымі і ня схільныя зьвяртацца ў міліцыю.
Яўген Шаўко, старшыня Цэнтральнай рады ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў», таксама кажа, што такія выпадкі досыць рэдкія.
«Я толькі адзін такі выпадак ведаю ў Пінску. Там п’яныя маладзёны папрасілі цыгарэту ў інваліда-вазочніка, а пасьля зьбілі яго.
Толькі нейкія „адмарожаныя“ падлеткі на такое здольныя. Усё ж у нас з спачуваньнем ставяцца да людзей з абмежаванымі магчымасьцямі».
Аднак, па словах Яўгена Шаўко, выпадкаў такіх мала, бо інвалідаў не відаць на вуліцах: «Замала інвалідаў у тых месцах, дзе іх могуць пабіць. Безбар’ернага асяродзьдзя ў нас няма. Таму інваліды сядзяць па хатах і ў рэдкіх выпадках выходзяць на вуліцу».
Між тым 8 студзеня ў Расеі памёр 28-гадовы інвалід, якога высадзілі з аўтобуса на прыпынку на пачатку сьнежня мінулага году. Малады чалавек ня мог размаўляць, сам у аўтобусе апынуўся выпадкова. Кіроўца проста зачыніў дзьверы перад ягонай маці. Міліцыя таксама адмовілася дапамагчы ёй у пошуку сына. Бездапаможны чалавек правёў на марозе 12 гадзін, атрымаў абмаражэньне кісьцяў рук і памёр у шпіталі.
Кампанію з трох маладых людзей, якія зьбівалі інваліда ў менскім мэтро, зафіксавалі камэры відэаназіраньня. Партызанскі РУУС просіць усіх, хто пазнае нападнікаў, паведамляць у РУУС.

Замала інвалідаў у тых месцах, дзе іх могуць пабіць