Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цісканіне на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ніхто не пацярпеў


Раніцай 18 верасьня на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» ўтварылася цісканіна з-за вялікай колькасьці людзей, якія апынуліся на станцыі.

Паводле начальніка КУП «Менскі мэтрапалітэн» Расьціслава Юрэні, пацярпелых не было.

Ён патлумачыў «Свабодзе»: цісканіна ўтварылася таму, што на эскалятары ўпаў чалавек і той эскалятар трэба было спыніць на дзьве хвіліны.

Аднак пазьней са спасылкай на менскую ГУУС зьявілася інфармацыя, што затор утварыўся нібыта з-за неспрактыкаванасьці маладога машыніста. Цягнік, якім ён кіраваў, заглух і прастаяў ад 5 да 10 хвілін. Пасьля гэтага на станцыі «Кастрычніцкая» сабралася багата людзей. «Тым ня менш сытуацыя выправілася», — сказалі БЕЛТА ў ГУУС.

Фота Twitter @Fox_Pavel

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG