Праваабаронцы заяўляюць, што новы закон уводзіць дыскрымінацыю паводле прафэсійнай прыналежнасьці і парушае прынцып сацыяльнай роўнасьці ў грамадзтве.
Новы закон прадугледжвае для дзіцяці да 3-х гадоў штомесячную выплату ў памеры 35% ад сярэдняга заробку па краіне. Калі ў сям’і двое ці больш дзяцей, то сума павялічваецца яшчэ на 5%. Аднак для дзяцей мамаў-адвакатаў і індывідуальных прадпрымальніц гэтая выплата скарачаецца ўдвая. Індывідуальная прадпрымальніца з Салігорску Тацьцяна Кучынская мяркуе, што гэткім чынам жанчын-адвакатаў і індывідуальных прадпрымальніц вымушаюць працаваць, але паўнавартасна гэта зрабіць немагчыма:
«Гэта несправядліва, і гэтак ставіцца да людзей нельга. Калі маці даглядае дзіця, то яна не павінна яшчэ і падпрацоўваць. Бо, па-першае, у прадпрымальнікаў ёсьць паездкі па тавар — гэта значыць, дзіця трэба пакідаць. Пасьля — рынак ёсьць рынак: калі плаціш арэнду, то мусіш працаваць. А ўвогуле, прадпрымальнікаў лічаць нейкімі адкідамі грамадзтва. Чаму? Мы ж і падаткі плацім, і сацыяльныя выплаты, а стаўленьне да нас вось такое, вельмі несправядлівае».
Новым законам скасаваныя таксама дадатковыя даплаты на дзяцей да 3-х гадоў, народжаных па-за шлюбам. Гэтая норма, як і абмежаваньне выплат для дзяцей жанчын-адвакатаў і прадпрымальніц, не скіраваная на паляпшэньне дэмаграфічнай сытуацыі ў краіне, кажа прадпрымальніца і праваабаронца Ларыса Насановіч:
«Такі падыход — ён, вядома, памылковы з пункту гледжаньня дзяржаўнай палітыкі. Бо ў нас у краіне дэмаграфічная сытуацыя і так не найлепшая. Па-другое, я б сказала, што гэты закон яшчэ і амаральны, бо дзяржава дзеліць дзяцей на дзьве групы: большасьць насельніцтва — і групу дзяцей, чые маці адвакаткі і прадпрымальніцы. Гэткім чынам, дзяржава стварае вось такія ўмовы, калі прыросту насельніцтва бліжэйшым часам чакаць не выпадае».
Парушэньнем прынцыпаў сацыяльнай справядлівасьці новыя правілы выплаты грошай назваў юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч:
«Безумоўна, гэтыя нормы ствараюць сытуацыю сацыяльнай няроўнасьці. Бо калі нават абмяжоўваць нейкую катэгорыю, то варта было б зыходзіць з рэальных даходаў той ці іншай асобы, а не з таго віду дзейнасьці, якім яна займаецца. Я моцна сумняюся, што паўнавартасны догляд дзіцяці магчымы пры адначаснай працы прадпрымальнікам ці адвакатам. Ну, і прынцып сацыяльнай роўнасьці гэты дакумэнт, безумоўна, не выконвае».
Закон аб парадку выплаты дапамогі для догляду дзяцей да 3-х гадоў набыў юрыдычную сілу 1 студзеня 2013 году.

Калі маці даглядае дзіця, то яна не павінна яшчэ і падпрацоўваць