Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дай папяроску


«11 студзеня. Зусім прымірыўся са штанамі. Дакрануўшыся да штаноў Філіпа, вымавіў доўгую вясёлую фразу: „Дай папяросачку — у цябе штаны ў палосачку“.

Поўсьць на галаве — кволая, шаўкавістая. Лёгка зблытаць з валасамі. Але падпаліны засталіся, на цемі. Сёньня аблез апошні пух з вушэй. Калясальны апэтыт. З захапленьнем есьць селядзец.

А пятай гадзіне папаўдні падзея: упершыню словы, прамоўленыя істотай, не былі адарваныя ад навакольнае явы, а зьявіліся рэакцыяй на яе. А менавіта, калі прафэсар загадаў: „Ня кідай аб’едкі на падлогу“, істота нечакана адказала:

„Адлезь, гніда“.

Ф.Ф. быў страшэнна ўражаны, потым ачуняў і сказаў:

„Калі ты яшчэ раз дазволіш сабе лаяцца на мяне ці на доктара, табе пападзе“.

У гэтае імгненьне я фатаграфаваў Шарыка. Іду ў заклад, ён зразумеў словы прафэсара. Змрочны цень зьявіўся на ягоным твары. Паглядзеў спадылба і даволі раздражнёна, але сьціх.

Ура, ён разумее!»


Твор геніяльны — і фільм таксама. Што да фільму: здаецца, ні ў кога не было сумневу, на якім баку апынецца рэжысэр «Сабачага сэрца» ў новай Расеі. Дый бакоў зноў стала два, як і амаль сто гадоў таму. На адным Філіп Філіпычы ды Бармэнталі, на другім Шарыкавы ды Швондэры. Але, кажуць, ня ўсё так проста. Спадар Бартко як сапраўдны талент узяў і зрабіў зусім ня тое, чаго ад яго чакалі. Падумаў крыху і пайшоў да Швондэра. Зрабіўся верным камуністам-зюганаўцам. І любіць цытаваць Дастаеўскага, пра тое, што расейскі лібэрал б’е сваю радзіму, сваю маці, і калі той маці балюча, дык лібэрал пацірае свае потныя ручкі і рагоча.

Правільна, любіць радзіму можа толькі Пуцін. У яго і пасьведчаньне ёсьць. Такая бумажка, выдадзеная ў домакіраваньні, аканчацельная бумажка, ка-тэ-га-рыч-на-я, фактычная! — супраць якой ніводзін сабака-лібэрал нічога зрабіць ня можа. Хаця сабаку-лібэрала ў чалавека не ператворыць ужо ніхто. Прафэсараў не засталося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG