Паводле тэлеканалаў, цяпер у Аляксандра Рыгоравіча пяцёра ўнукаў. Трое — Вікторыя, Аляксандар і Валерыя — у сям’і памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Віктара Лукашэнкі. І дзьве ўнучкі — Анастасія і Дар’я — дочкі кіраўніка прэзыдэнцкага спартовага клюбу Дзьмітрыя Лукашэнкі. Паказалі па тэлебачаньні і жонак. Лілія, жонка Віктара, родам з прыгараду Шклова, працавала ў канцэрне «Беларускія мастацкія промыслы». Жонка Дзьмітрыя Ганна была намесьніцай гендырэктара па маркетынгу ў кампаніі «Юнівест-М», што належыць беларускаму алігарху Анатолю Тарнаўскаму. Карэспандэнту «Свабоды» на абодвух прадпрыемствах сказалі, што жонкі сыноў Лукашэнкі там ужо не працуюць.
Дзьмітрый зь сям’ёй прынесьлі падарункі ў менскі дом дзіцяці № 1. Віктар Лукашэнка прывёз у дзіцячы дом сямейнага тыпу Бабуляў вялізны, шыкоўны сэрвіз і слодычы.
Пасьля візыту Марына Бабуль распавяла карэспандэнту «Свабоды», што выхоўвае пяцёх прыёмных і двох сваіх дзяцей.
Карэспандэнт: «А чаму менавіта вашу сям’ю абралі, чым гэта выклікана? Можа, вы знаёмыя былі зь Віктарам Аляксандравічам?»
Бабуль: «Гэта пытаньне насамрэч не да мяне. Я вам раю патэлефанаваць арганізатарам гэтай сустрэчы, і яны вам усё раскажуць».
Карэспандэнт: «А якія вашы ўражаньні ад гэтай сустрэчы?»
Бабуль: «Ад сям’і ўражаньні толькі самыя прыемныя — і ад дзяцей, і ад дарослых. Калі шчыра, я вельмі не люблю абмяркоўваць праз тэлефон. Мы пасядзелі, пагутарылі, пазнаёміліся. Дзеці нашы пагулялі разам. Усім насамрэч было вельмі камфортна і душэўна».
Карэспандэнт: «А гэта ж у такіх выпадках меры бясьпекі прымаюцца?»
Бабуль: «Ну, а як вы лічыце? Вы ж самі кажаце, што такія высокія госьці. То бок гэта не зусім звычайная сустрэча. Натуральна ж, прымаюцца меры бясьпекі».
Карэспандэнт: «Як вы лічыце, чаму трэба было наведаць сям’ю і паказаць гэта па тэлевізары?»
Бабуль: «Ёсьць такая акцыя „Нашы дзеці“. Я думаю, у рамках акцыі. Дзіцячыя дамы наведваюць. Хутчэй за ўсё, вось так».
З унукаў больш вядомая для публікі старэйшая ўнучка Лукашэнкі Вікторыя, якая здымалася ў кіно. Раней яе таксама паказалі па тэлевізары, калі яна датэрмінова ўступала ў піянэры. Таксама Анастасія і Дар’я бралі ўдзел у справаздачным канцэрце, на якім не было дзядулі. Ці цяжка быць настаўніцай унучак Лукашэнкі? Кандыдат мастацтвазнаўства Вераніка Сахарава распавяла:
«Усе вучні роўныя, і ніякага падзелу наагул няма. Вы ведаеце, шчыра кажучы, я не хацела б абмяркоўваць усе гэтыя тэмы».
Сёлета навагодняе віншаваньне кіраўнік Беларусі агучыў на фоне сямейных фатаздымкаў. Потым на яго працоўным стале яны былі бачныя і ў іншых тэлесюжэтах. Вельмі выразна дамінуе здымак, на якім кіраўнік краіны разам з малодшым сынам Мікалаем. Яшчэ на двух, паасобку, — старэйшыя сыны разам зь сем’ямі. І хоць лічыцца, што ўнукаў звычайна любяць больш, чым дзяцей, Лукашэнка часта зьяўляецца публічна з пазашлюбным сынам Мікалаем. І амаль ніколі — разам з унукамі. Раней кіраўнік краіны прызнаўся: «Дарослыя дзеці сьвяткуюць Новы год асобна, а я з малым — у сваім доме». Лукашэнка распавядаў, што жыве зь Мікалаем у рэзыдэнцыі. Таксама «ў казённых дамах, у рэзыдэнцыі», бо ў іх няма кватэр, паводле бацькі, жывуць і сыны Віктар зь Дзьмітрыем. А нядаўна ў інтэрвію тэлекампаніі «Мір» Лукашэнка распавёў, што характар у ягонага малодшага — «не падарунак».
«Я часта раніцай з малым, калі ён у школу ідзе, размаўляю. Ён раўнівы. Сядзе на калені і пытаецца: „Я ж у цябе адзін сын?“ Кажу: „Як жа адзін, а Дзіма, Віця?“ Ён у адказ: „Што ты мне пра іх распавядаеш, яны ўжо дарослыя. Так, яны сыны, але ў іх ужо свае дзеці“. Гэта ён мне часта кажа ад рэўнасьці. Хаця ў іх добрыя адносіны. Пацан такі ўжо, як мае ўнукі. Яны вельмі сябруюць, выходныя праводзяць разам, ён рады гэтаму. Ён практычна вырас у мяне на руках ад самага ўзросту, калі ён яшчэ нічога ня цяміў».
Чаму менавіта цяпер сем’ям старэйшых сыноў аддадзена столькі ўвагі і іх, непрыступных для журналістаў, раптам паказалі па тэлеканалах? Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава мяркуе, што дзеці ў рэкляме — гэта бяспройгрышна для іміджу ўлады. Тым больш, калі тая бярэ ўдзел у дабрачыннасьці.
«Час спрыяльны — трэба зьбіраць ураджай з калядных сьвятаў. А дзеці ў рэкляме — гэта заўсёды выйгрышна. І ўсё, што для іх робіцца. Настрой у людзей паршывы, і трэба яго падымаць. І трэба падымаць рэйтынг улады».
Вольга Абрамава праводзіць аналёгіі паміж савецкім часам і сучаснай Беларусьсю:
«Я гэта ўсё называю, такую палітыку, „Ленін у Сакольніках“. Калядныя, навагоднія сьвяты з удзелам дзяцей — гэта выпраўляе імідж улады. Улада можа быць колькі заўгодна жорсткай, рэпрэсіўнай і так далей. Але пакажыце правадыра, які абдымае дзетак — і для часткі людзей усё выглядае зусім інакш: ён жа добры».
Карэспандэнт: «А тое, што кіраўнік краіны літаральна ніколі не паказваецца ў атачэньні ўнукаў, а толькі разам са сваім малодшым сынам...»
Абрамава: «Гэта пакуль што не аб’ядноўваецца. Бо, як і расейскі прэзыдэнт, наш дагэтуль хоча быць найперш „macho“, а не дзядулем. Бацькам ён быць згодны».