У Падатковым кодэксе Расеі замацавана, што стаўка акцызу на сьпіртовыя напоі будзе падвышацца кожны год.
У Беларусі гарэлка каштуе прыкладна 45 тысяч беларускіх рублёў (5,25 даляра ЗША).
Таксама ў Расеі з Новага году забараняецца рэкляма любога алькаголю ў друкаваных СМІ. 1 студзеня ўступае ў сілу закон, паводле якога піва ня можа прадавацца ў малых крамках, шапіках, то бок гандлёвых аб’ектах, меншых за 50 квадратных мэтраў. Піва таксама зьнікне з рэклямы. Акрамя таго, вытворцам алькаголю забароняць праводзіць усялякія лятарэі і акцыі з алькагольнымі падарункамі, якія парушаюць мінімальную цану алькаголю
У Беларусі такія абмежаваньні адносна піва існуюць ужо даволі даўно.
Апошнія спробы змаганьня з алькаголем у Беларусі і Расеі камэнтуе эканаміст Міхал Залескі
«У Расеі відавочна занепакоіліся сьпіваньнем свайго народу. Пачалі рабіць розныя абмежаваньні. Мы ў Беларусі таксама выміраем катастрафічнымі тэмпамі. Летась памерла 5 тысяч чалавек ад перапою. І цана на гарэлку пакуль значна меншая, чым была за савецкім часам. Тады чалавек мог на сярэдні заробак купіць 40 бутэлек гарэлкі, а зараз — сто. І паколькі нічога іншага многія грамадзяне ня могуць, дык таму яны гарэлку і купляюць, а яшчэ гоняць самагон.
Калі б гэтую гарэлку тэарэтычна зусім выняць з абароту і ўвогуле ўявіць сабе, што людзі перастануць піць алькаголь, то сярэдняя працягласьць жыцьця беларускага мужчыны павялічыцца на 7 год».