За апошні месяц у яго дадаліся наступныя кнігі:
Цяпер колькасьць прэтэндэнтаў пераваліла за чатыры дзясяткі. Зь іх у першай палове студзеня 2013 года будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі. У яго трапяць 12 кніг. А пазьней — шорт ліст з шасьцю намінантамі, зь якіх будзе вызначаная тройка пераможцаў. Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ў другі раз. Першым яе ляўрэатам стаў Павал Касьцюкевіч са зборнікам апавяданьняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Ён атрымаў 105 мільёнаў беларускіх рублёў.
- Сяргей Балахонаў. «Зямля пад крыламі Фенікса. (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)». Менск: Логвінаў, сэрыя «Галярэя Б».
- Алесь Бычкоўскі. «Анамалія». Менск: Галіяфы, сэрыя «Калекцыя беларускай фантастыкі».
- Валянціна Доўнар. «Каб сказаць... і пачулі». Менск: Харвест.
- Севярын Квяткоўскі. «Падарунак для Адэлі». Менск: Логвінаў.
- Уладзімер Някляеў. «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без. Менскі раман». Менск: Паперус.
- Алесь Пашкевіч. " Сімъ Побѣдиши «. Менск: Кнігазбор.
- Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Менск: Рэдакцыя газеты «Зьвязда».
- Мікола Сянкевіч. «Незваротны шлях». Берасьце: Альтэрнатыва.