Галоўнай тэмай гаворкі была роля Польшчы, як своеасаблівага культурнага акна ў сьвет для ўкраінскай і беларускай літаратуры, і ўдзелу польскіх інстытуцыяў у папулярызацыі літаратуры ўсходніх суседзяў.
Удзельнікі дыскусіі параўналі сытуацыю ва Ўкраіне і Беларусі, Зьміцер Вішнёў назваў стан беларускага кніжнага рынку “вар’яцкім” і “дзікім”. Незалежным выдаўцам у Беларусі даволі цяжка здабыць ліцэнзію на выданьне мастацкай літаратуры, часта выдаваць кнігі даводзіцца са стратамі для сваёй кішэні, дзяржаўная сыстэма кнігагандлю фактычна дыскрыміную прадукцыю беларускіх незалежных выдаўцоў. Нярэдкія выпадкі, калі вельмі цяжка знайсьці памяшканьне для прэзэнтацыі новых кнігаў - гаспадары баяцца “палітычнасьці” беларускамоўнай літаратуры.
Мадэратарка дыскусіі Катарына Раабэ згадала нядаўні выпадак з адмовай уладаў выдаць уязную візу ў Беларусь Сяргею Шупу, мадэратару прэзэнтацыі кнігі Альгерда Бахарэвіча “Шабаны”, якая мае адбыцца 22 сакавіка.
Па выніках дыскусіі на пытаньні Радыё Свабода адказала галоўны рэдактар незалежнага выдавецтва “Чарнэ” Моніка Шнайдэрман.
РС: Што нагул ведае польскі чытач аб сучаснай беларускай літаратуры?
Шнайдэрман: Ня ведаю, але напэўна менш, чым бы быў павінен. Ёсьць надзея, што сытуацыя будзе мяняцца, бо ёсьць сыгналы, якія аб гэтым сьведчаць, напрыклад новая прэмія Гедройца, якую ад гэтага году ўручае польская амбасада ў Менску. Узьнікла прапанова, каб мы выдавалі кнігі, якія атрымалі гэтую прэмію. Спадзяюся, што гэта будзе сэрыя, плёнам якой будзе лепшае знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай.
Разам з тым мы маем досьвед выданьня надзвычай папулярнай у Польшчы Сьвятланы Алексіевіч, якая атрымала прэмію Рышарда Капусьцінскага і прэмію “Ангелус” за найлепшы пераклад зь літаратураў цэнтральнай, усходняй і паўднёва-заходняй Эўропы - за кнігу “У вайны не жаночае аблічча“. Таксама была добра прынятая выдадзеная намі пару гадоў таму кніга Артура Клінава “Горад Сонца”. Аднак наагул я асабіста ня ведаю, як выглядае сучасная беларуская проза.
PC: А як вы выбіраеце кнігі для перакладаў? Ці маеце вы сваіх дарадцаў што да беларускай літаратуры?
Шнайдэрман: Мы абапіраемся на рэкамэндацыі перакладчыкаў, на кантакты з заходнімі выдаўцамі, напрыклад зь нямецкімі. У нас цудоўныя кантакты з выдавецтвам “Зуркампф”, якое надае шмат увагі літаратурам Усходняй Эўропы. Шмат нам дапамагае таксама Марцін Полак, які мае кантакты ў беларускім літаратурным сьвеце.
Застаецца прагматыка - фінансавыя праблемы. Калі гаварыць пра беларускую літаратуру, то не існуе мэханізму фінансаваньня перакладаў