РС: Браен, прэзыдэнт Барак Абама сказаў пасьля страляніны ў Ньютаўне, што трагедыя патрабуе «значнага дзеяньня». Якое «значнае дзеяньне» можа быць зробленае ў гэтым выпадку?
Уітмар: Пасьля такой трагедыі значэньне можа мець толькі адно дзеяньне – зрабіць больш жорсткім заканадаўства датычнае кантролю за зброяй. Але як паказвае досьвед мінулых гадоў, гэта можа аказацца надзвычай цяжкім заданьнем з палітычнага гледзішча – з увагі на сілу лабістаў, якія выступаюць супраць такога кантролю, і з увагі на месца, якое прыватнае валоданьне зброяй мае ў амэрыканскай культуры. Шмат людзей верыць, што права мець зброю было дадзенае Богам, і для шмат каго права мець зброю зьяўляецца паказальнікам свабоды чалавека. Зразумела, што пераважная большасьць зь іх – гэта сумленныя людзі, якія ніколі не зрабілі б таго, што сталася ў Ньютаўне 14 сьнежня, аднак тое, што яны патрабуюць права мець зброю для сябе, дазваляе яе набываць і людзям зь нестабільнай псыхікай, такім як гэты стралок у Канэктыкуце.
Так што я паўтару – значэньне можа мець толькі ўвядзеньне больш жорсткага кантролю за набыцьцём зброі, але гэта неймаверна цяжкое заданьне. Нацыянальная стралковая асацыяцыя (National Rifle Association) у ЗША, якая выступае супраць такога кантролю, зьяўляецца магутнай групай лабістаў, і надзвычайна багатай, таму большасьць кангрэсмэнаў проста баіцца выступаць супроць іх. Я прыгадваю, што апошні раз, калі ў ЗША прынялі закон аб большым кантролі за зброяй – закон датычыў забароны на набыцьцё баявой зброі і быў прыняты ў 1994 годзе пры прэзыдэнце Клінтане – шмат аналітыкаў сьцьвярджала, што гэта была адна з прычынаў, чаму дэмакраты страцілі большасьць у Кангрэсе.
Прэзыдэнт Абама сказаў, што цяпер трэба нешта зрабіць, нягледзячы на палітычныя кошты. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца. Калі нельга будзе зрабіць нечага пасьля трагедыі такога памеру, як цяпер, дык... Ведаеце, гэтая трагедыя закранула мяне вельмі глыбока. Я сам вырас у Канэктыкуце ў месцы, ад якога ўсяго 30 хвілін язды на аўтамашыне да школы ў Ньютаўне, дзе гэта здарылася... Калі нельга будзе зрабіць нечага з заканадаўствам аб кантролі за зброяй пасьля гэтай трагедыі, дык мне падаецца, што ніколі ўжо нічога ня зробіцца ў гэтым накірунку.
РС: Што канкрэтна амэрыканскія заканадаўцы могуць зрабіць? Нагадаем, што на руках у амэрыканцаў зараз каля 250 мільёнаў штук рознай зброі...
Уітмар: Першым крокам павінна быць узнаўленьне забароны на набыцьцё стралковай, аўтаматычнай зброі. Гэты законапраект сэнатар Даен Файнстайн з Каліфорніі абяцала ўнесьці ў першы дзень найбліжэйшага пасяджэньня Кангрэсу. Цяжка сказаць, ці справа пойдзе далей за гэты закон. Праблема ў тым, што другая папраўка ў Канстытуцыю ЗША гарантуе грамадзянам права мець зброю. І Найвышэйшы суд ЗША неаднаразова пацьвярджаў гэтую папраўку. Так што нават калі ўдасца сабраць палітычную кааліцыю дзеля прыняцьця заканадаўства пра больш жорсткі кантроль за набыцьцём зброі – што само сабой зьяўляецца вельмі цяжкім заданьнем – далей будзе заставацца магчымасьць аспрэчыць гэтае заканадаўства ў судзе. Ці вам гэта падабаецца, ці не, але такое права гарантуе Канстытуцыя.
РС: Трэба было б зьмяніць Канстытуцыю, каб ухваліць абмежаваньні на валоданьне зброяй?
Уітмар: Хутчэй трэба было б зьмяніць спосаб, у які сёньня інтэрпрэтуецца Канстытуцыя. Згаданая другая папраўка гучыць: «Паколькі для бясьпекі свабоднай дзяржавы неабходная добра зладжаная міліцыя (well regulated militia), то права народу захоўваць і насіць зброю ня будзе абмяжоўвацца». Тыя, што выступаюць за большы кантроль, кажуць, што папраўка датычыць насамрэч права насіць зброю міліцыяй (народным апалчэньнем), а тыя, што супраць кантролю – зьвяртаюць увагу на другую частку папраўкі. Найвышэйшы суд, як я ўжо казаў, нязьменна прызнаваў рацыю гэтым другім.
РС: Чаму Нацыянальная стралковая асацыяцыя ў ЗША мае такую магутную лабісцкую сілу?
Уітмар: Гэта клясычны прыклад адстойваньня толькі аднаго пытаньня. Людзі, якія належаць да гэтай арганізацыі, вельмі багатыя, і ім вельмі, вельмі моцна залежыць, каб адстаяць права на прыватнае валоданьне зброяй. Яны засяроджаныя на гэтым адным пытаньні і выдаткоўваюць вялікія грошы на гэтую мэту. Гэтая арганізацыя надзвычай эфэктыўная ў распаўсюджваньні свайго пасланьня ў Кангрэсе, каб ніхто не асьмеліўся выступаць супроць іх. Калі нехта з рэспубліканскіх сэнатараў выкажацца за абмежаваньне права на валоданьне зброяй, яны ў змозе перашкодзіць у яго пераабраньні падчас праймэрыз. І яны вельмі эфэктыўныя ў распаўсюджваньні свайго пасылу сярод грамадзтва. Зьвярніце ўвагу на лёзунгі, пры дапамозе якіх яны праводзяць сваю лінію. Яны вырабляюць наклейкі на аўтамашыны з такімі лёзунгамі, як: «Вы можаце забраць ад мяне зброю толькі выняўшы яе з маіх мёртвых і скарчанелых пальцаў»; «Забівае ня зброя, забіваюць людзі»; «Калі зброю аб’явіць па-за законам, толькі людзі па-за законам будуць ёю валодаць». Гэта вельмі эфэктыўны спосаб рэклямы сваёй пазыцыі ў грамадзтве.
РС: Калі хочаце набыць зброю ў ЗША, вы мусіце выканаць нейкія патрабаваньні? Ці хопіць усяго ўзяць грошы і пайсьці ў краму?
Уітмар: Гэта залежыць ад заканадаўства ў паасобных штатах. У некаторых штатах, каб набыць зброю, вам трэба атрымаць афіцыйны дазвол. Але ў большасьці штатаў ніякага дазволу ня трэба. Згаданая Нацыянальная стралковая асацыяцыя выступае якраз супраць таго, каб набыцьцё зброі было зьвязанае зь нейкай праверкай біяграфічнай інфармацыі пра пакупніка. Ды існуюць яшчэ магчымасьці абысьці ня вельмі строгае заканадаўства адносна набыцьця зброі падчас выставаў зброі, калі магчыма набыць зброю бязь лішніх фармальнасьцяў.
Але, як я ўжо казаў, такая трагедыя як у Ньютаўне можа стаць зручнай нагодай, каб нешта зьмяніць у заканадаўстве. Паглядзім, колькі свайго палітычнага капіталу прэзыдэнт Абама захоча ангажаваць у гэтую справу. Калі ён вырашыць нешта зрабіць, дык, паверце мне, гэта будзе вельмі жорсткае палітычнае змаганьне. І трэба сказаць, што шанцы на перамогу ў яго будуць невялікія.
Красавік 1999: Два непаўналетнія стралкі забіваюць 13 чалавек у школе ў Літлтаўн, штат Каларада.
16 красавіка 2006: Стралок забівае 32 чалавекі і самога сябе ў студэнцкім гарадку Вірджынскага палітэхнічнага інстытуту ў Блэксбэрг.
3 красавіка 2009: Віетнамскі імігрант забівае 13 чалавек у імігранцкім цэнтры ў Бінгамптане, штат Нью-Ёрк.
5 лістапада 2009: Стралок забівае 13 чалавек і раніць 32 ў вайсковай базе Форд Гуд, штат Тэксас.
20 ліпеня 2012: Стралок забівае 12 чалавек і раніць 58 падчас паказу фільму пра Бэтмана ў прыгарадзе Дэнвэру.

Наша даведка. Найбольш крывавыя масавыя забойствы ў ЗША ў апошнія гады: