Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра БНФ мусіць даказваць сваё алібі


Ушанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Сьвіслач, 27 кастрычніка 2012
Ушанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Сьвіслач, 27 кастрычніка 2012

Актывіста Партыі БНФ з Горадні Валера Кісяля шукае міліцыя. Пра гэта Валер Кісель сам напісаў у інтэрнэце.

«У аўторак і сераду прыходзілі міліцыянты да хаты, але мяне не было дома. А жонцы сказаць, зь якой нагоды, не схацелі. Я й падумаў, што адбіткі пальцаў хочуць зьняць, як год назад колькі месяцаў спрабавалі мяне знайсьці. Адбіткі ў мяне бралі яшчэ ў 1998-м, але, мусіць, згубілі недзе. Якое ж было маё зьдзіўленьне, калі сёньня на працу мне прынесьлі пратакол зь Сьвіслачы ад 27.10.2012. Хоць я працаваў у гэты дзень у Менску ў Нацыянальным гістарычным архіве на Крапоткіна. Пра што і запіс там ёсьць у журнале. Аднак сьвіслацкія міліцыянты мяне пазналі на фота- і відэаздымках. А наш гарадзенскі ўчастковы запісаў мае тлумачэньні пра маю адсутнасьць у Сьвіслачы і алібі, якое маю. Яшчэ запісалі, зь якога году я ў партыі і як часта ў нас паседжаньні адбываюцца. Спыталі, ці ведаю я Бабкіна. Сказалі, каб чакаў позвы ў суд», — напісаў Кісель.

27 кастрычніка ў райцэнтры Сьвіслач Гарадзенскай вобласьці актывісты БНФ з Гародні і Ліды адзначылі Дзень памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. На магіле брата Каліноўскага Віктара актывісты БНФ усклалі кветкі і выступілі з прамовамі. Таксама актывісты наведалі помнікі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ды падмуркі сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы. У вёсцы пасадзілі маладыя дубкі на алеі памяці. За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі шэраг актывістаў былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG