Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савіных: У ізраільска-палестынскім канфлікце беларусы не пацярпелі


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Сярод беларусаў, якія знаходзяцца як у Ізраілі, так і ў сэктары Газа, пацярпелых ад канфлікту няма. Пра гэта сёньня паведаміў на чарговым брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Ён сказаў, што амбасада Беларусі ў Ізраілі ўважліва сочыць за сытуацыяй. «Мы вітаем дамову аб дасягненьні перамір’я. Спадзяемся, што гэтай дамовы будуць прытрымлівацца абодва бакі. Рэспубліка Беларусь асуджае ўжываньне сілы адносна абедзьвюх дзяржаў».

Андрэй Савіных таксама сказаў, што ўсе беларускія грамадзяне, якія хацелі пакінуць тэрыторыю Сырыі ў сувязі з канфліктам у гэтай дзяржаве, скарысталіся з такой магчымасьці: беларуская амбасада дапамагла ўсім, хто хацеў пакінуць краіну.

Што тычыцца афіцыйнай пазыцыі Беларусі па сырыйскім пытаньні, дык яна, паводле Андрэя Савіных, застаецца нязьменнай: Беларусь лічыць, што сырыйскае пытаньне можна разьвязаць праз дыялёг, які могуць весьці паміж сабой унутраныя сілы Сырыі без умяшаньня з-за мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG