Гэта суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшло больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава.
Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра новую кнігу «Бібліятэкі Свабоды» дзеляцца кандыдат філялёгіі, навуковец і палітык Пётра Садоўскі ды паэт і выдавец Зьміцер Вішнёў.
«Як ацаніць усё гэта? Ну ўвогуле, што ёсьць, як казала мая маці, добра, толькі скульле дрэнна. Добра, што гэта выйшла.
Тут ёсьць такія, скажам, станоўчыя штукі. Пасьля гэтых скандалаў вакол некаторых эсэ маладзейшыя, можа, прачытаюць нейкія творы пэўных нашых савецкіх клясыкаў. Але тут ёсьць і небясьпека, што яны проста не захочуць пасьля гэтага чытаць.
Мяне асабліва, натуральна, узрушыла эсэ пра Янку Купалу. Тут, зноў жа, у мяне ёсьць свае сантымэнты, бо няшмат хто зь беларусаў перачытаў усяго Купалу. Я гэта зрабіў, ну, можа, акрамя нейкіх там архіўных неапублікаваных рэчаў, ліставаньня яго, таго, што, пэўна, у поўным зборы твораў цяперашнім будзе. Я пісаў для энцыкляпэдыі „Янка Купала“ разьдзел „Мова Янкі Купалы“, і я чытаў яго рукапісы. І мне ўсё гэта вельмі блізка, і я шмат чаго разумею. Я трошкі разумею, што такое гэтыя літаратурныя зацемкі. Дык вось тут мае месца пэўная мадэрнізацыя.
Ну, але галоўнае, відаць, тое, што ёсьць нейкае літаратурнае пакаленьне, але гэта ўжо іншае пакаленьне. Ну, і тое, што яно спрабуе нешта аналізаваць, гэта добра».
«Я думаю, што чытач атрымае і правакацыю, і атрымае і эстэтычнае задавальненьне, займеўшы гэтую кніжку. Таму што кніжка, напраўду, вельмі цікавая і актуальная. І як для сёньняшняй літаратурнай сытуацыі яна вельмі патрэбная. Альгерд усё ж такі літаратар-эстэт. Ён ня толькі правакуе, ён дае чытачу магчымасьць выбару. Вельмі важна, каб чытач меў выбар, выбар у сваім эстэцтве. І таму я думаю, што ня будзе расчараваньня, прынамсі. Можа, будзе нейкае абурэньне, але ў кожным выпадку ня будзе расчараваньня».
Прэзэнтацыя адбудзецца 15 лістапада а 19.00 у памяшканьні менскага Інстытуту Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3, трэці паверх).
Кніга «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды».
«Бібліятэку Свабоды» складаць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
Уся бібліятэка — тут.
Прэзэнтацыя адбудзецца 15 лістапада а 19.00 у памяшканьні менскага Інстытуту Гётэ.
Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра новую кнігу «Бібліятэкі Свабоды» дзеляцца кандыдат філялёгіі, навуковец і палітык Пётра Садоўскі ды паэт і выдавец Зьміцер Вішнёў.
Пётра Садоўскі: «Тое, што маладзейшае пакаленьне спрабуе аналізаваць, гэта добра»
«Як ацаніць усё гэта? Ну ўвогуле, што ёсьць, як казала мая маці, добра, толькі скульле дрэнна. Добра, што гэта выйшла.
Тут ёсьць такія, скажам, станоўчыя штукі. Пасьля гэтых скандалаў вакол некаторых эсэ маладзейшыя, можа, прачытаюць нейкія творы пэўных нашых савецкіх клясыкаў. Але тут ёсьць і небясьпека, што яны проста не захочуць пасьля гэтага чытаць.
Мяне асабліва, натуральна, узрушыла эсэ пра Янку Купалу. Тут, зноў жа, у мяне ёсьць свае сантымэнты, бо няшмат хто зь беларусаў перачытаў усяго Купалу. Я гэта зрабіў, ну, можа, акрамя нейкіх там архіўных неапублікаваных рэчаў, ліставаньня яго, таго, што, пэўна, у поўным зборы твораў цяперашнім будзе. Я пісаў для энцыкляпэдыі „Янка Купала“ разьдзел „Мова Янкі Купалы“, і я чытаў яго рукапісы. І мне ўсё гэта вельмі блізка, і я шмат чаго разумею. Я трошкі разумею, што такое гэтыя літаратурныя зацемкі. Дык вось тут мае месца пэўная мадэрнізацыя.
Ну, але галоўнае, відаць, тое, што ёсьць нейкае літаратурнае пакаленьне, але гэта ўжо іншае пакаленьне. Ну, і тое, што яно спрабуе нешта аналізаваць, гэта добра».
Зьміцер Вішнёў: «Кніга Бахарэвіча вельмі актуальная і патрэбная»