Сваімі ўражаньнямі пра новую кнігу дзеліцца паэт і дасьледчык беларускай літаратуры Віктар Жыбуль.
«Альгерд Бахарэвіч паставіў даволі цікавы экспэрымэнт — прачытаць творы школьнай праграмы, і ня толькі школьнай праграмы, а ўвогуле творы знакавых постацяў беларускай літаратуры, перачытаць ужо ў сталым узросьце, маючы такі даволі вялікі інтэлектуальны багаж самых розных твораў сусьветнай літаратуры, засвоеных як чытачом. Вынікам сталі ўласныя эсэ, якія ня ёсьць навуковымі тэкстамі, а грунтуюцца менавіта на чытацкіх уражаньнях Альгерда Бахарэвіча. Адны яго эсэ адзначаюцца нейкім такім іранізмам, можа нават з элемэнтамі цынізму, калі так можна сказаць. А іншыя наадварот — вельмі кранаюць. Калі чытаеш, напрыклад, эсэ пра Ўладзімера Жылку, то нават сьлёзы наварочваюцца».
Прэзэнтацыя кнігі "Гамбурскі рахунак Бахарэвіча"адбудзецца 15 лістапада а 19.00 у памяшканьні менскага Інстытуту Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3, трэці паверх).

Кніга «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды».
«Бібліятэку Свабоды» складаць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
Уся бібліятэка — тут.