13.30 Як могуць паўплываюць на сытуацыю ў краіне выбухі, учыненыя апошнім часам у Беларусі? Хто і што можа стаяць за выбухам ля будынка КДБ у Віцебску?
Дзьмітры Вус, былы кандыдат у прэзыдэнты, лічыць, што такую сытуацыю могуць справакаваць толькі ўлады: «Ім выгадны нейкі канфлікт. Каб у Расеі атрымаць нейкія датацыі, той жа крэдыт ЭўрАзЭС, не выконваць свае абавязаньні, адзін з выхадаў — ці арганізаваць нейкую лякальную вайну, ці нейкія тэракты. Для таго каб атрымаць грошы».
Першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч мяркуе, што сэрыя выбухаў, і ў тым ліку выбух каля будынка КДБ у Віцебску, можа паўплываць адмоўна на сытуацыю ў краіне:
«Бо, як мы памятаем зь недалёкай гісторыі, пошук ворагаў адразу ж пачынаўся з шэрагаў беларускай апазыцыі. Улады, як правіла, абвінавачваюць розныя радыкальныя ці іншыя арганізацыі, якія ўлады хочуць выявіць як радыкальныя, і незалежныя ад іх арганізацыі, у тым, што яны могуць мець дачыненьне да падобных выбухаў. Аднак ізноў жа, як паказвае практыка, апазыцыя ня мае дачыненьня да падобных правакацый. Хутчэй адказ трэба шукаць у тым, што беларускія спэцслужбы, маючы неабмежаваныя паўнамоцтвы, адчуваюць сябе ў пэўнай ступені беспакарана, без кантролю з боку беларускага грамадзтва. Таму яны першыя, хто павінен несьці адказнасьць за тое, што ў Беларусі адбываюцца падобныя рэчы. Гэта іх першасная праца — знайсьці і паставіць перад судом рэальна адказных за падобныя дзеяньні. Другая прычына таго, што Беларусь ужо ў найноўшай гісторыі сутыкаецца з праявамі вось гэтага тэрарызму ці злоснага хуліганства, якога не было раней, палягае ў адсутнасьці дэмакратыі ў краіне, свабоды слова і магчымасьці кантролю за працэсамі ў эканоміцы, сілавых ведамствах».
Былы кандыдат у прэзыдэнты, адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі кажа, што пакуль рана рабіць высновы, каму гэта выгадна, і прапаноўваць нейкія вэрсіі:
«Гэта можа быць насамрэч проста хуліганскі акт. Але ў прынцыпе, калі іншы палітычны бок ці беларускія ўлады пачнуць выкарыстоўваць гэты выпадак дзеля таго, каб закруціць гайкі ў дачыненьні да сваіх палітычных апанэнтаў, гэта тады пакажа на іх зацікаўленасьць. Ну, і для незалежнага сьледзтва гэта будзе адной з вэрсій датычнасьці непасрэдна ўладаў да гэтага выбуху. Але пакуль рабіць высновы рана. Трэба паглядзець на тое, як будзе праходзіць сьледзтва, якая будзе рэакцыя ўладаў і сілавых ведамстваў».
Былы кандыдат у прэзыдэнты, намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што гэта, хутчэй за ўсё, дзеяньні ненармальных, хворых людзей.
«Але тут трэба глядзець, каму выгадная гэта падзея. А выгаднай яна можа быць шмат каму. Пачынаюць весьці размовы, што тут дэстабілізацыя ў краіне. Ну якая тут дэстабілізацыя, калі стабільнасьць у краіне, як на могілках. Ужо і дэстабілізаваць няма чаго. Тут занадта многа падзей адбываецца апошнім часам. І адстаўка старшыні КДБ, і напад на літоўскую амбасаду і цяпер выбух у Віцебску. Адбываецца нейкая ненармальная зьява. І тут трэба глядзець, які будзе працяг і каго будуць шукаць вінаватымі беларускія ўлады. А вінаватых, канечне, будуць шукаць. І самае складанае і страшнае, калі гэтая справа ператворыцца ў палітычную».
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генэрал Валеры Фралоў выказаўся так:
«Ну, напэўна, апошнім часам да КДБ ставяцца не зусім так дружалюбна. А зь іншага боку, у нас усялякіх вар’ятаў хапае».
11.30 Алег Гайдукевіч пра выбух у Віцебску: «Гэта зроблена дзеля таго, каб дэстабілізаваць сытуацыю»
Намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч выказаў сваё меркаваньне наконт выбуху, які адбыўся калі будынку віцебскага КДБ:
«Мы ўпэўненыя, што гэта ня проста так. Гэта зроблена дзеля таго, каб дэстабілізаваць сытуацыю ў Рэспубліцы Беларусь, раскалоць яе, зрабіць так, каб у нашай краіне было неспакойна».
Алег Гайдукевіч зьвярнуў увагу на дзьве акалічнасьці: па-першае, выбух адбыўся не абы-дзе, а ў Віцебску — і гэта, паводле словаў Алега Гайдукевіча, «намёк на падзеі ў Віцебску ў 2008 годзе, а затым — выбух у Менску. Гэта намёк на тое, што людзі, асуджаныя за тое злачынства, ня маюць да яго аніякага дачыненьня».
Другая акалічнасьць, на якую зьвярнуў увагу Алег Гайдукевіч, — гэта тое, што выбух здарыўся адразу пасьля адстаўкі старшыні КДБ Беларусі.
10.50 Любоў Кавалёва: «Дужа гэта ўсё падобна да справы пра выбух у мэтро!»
Любоў Кавалёва ў інтэрвію «Свабодзе»: «У афіцыйных камэнтарах гавораць, што затрымалі тры чалавекі? Значыць, за здарэньне ў літоўскай амбасадзе, дзе паўсюль відэакамэры, так і не знайшлі вінаватых? А тут — адразу, літаральна не выходзячы з кабінетаў, усіх знайшлі... Дужа гэта ўсё падобна да справы пра выбух у мэтро! Толькі хлопцаў нашых расстралялі за петарды, што нябыта ўзрывалі. А тут — „хуліганка“. Даверу да КДБ у людзей няма ўжо даўно. У тым ліку і таму, што ў справе Ўлада і Дзімы было столькі нестыковах! І выбухі адбываюцца ўжо пасьля расстрэла хлопцаў, у Віцебску — не адзінкавы выпадак. Таму цяжка сказаць, хто насамрэч усё гэта рабіў, і што гэта было. Пішуць, што гэта было піратэхнічнае прыстасаванне, што два акны пашкодзілі. А можа, там было нешта больш сур’ёзнае? Чаму людзей туды не пускаюць? Няхай бы пусьцілі журналістаў, каб яны паглядзелі і напісалі, што там ды як!»
10.40 Пасьля вызваленьня з пастарунку праваабаронца Павал Левінаў заявіў: «Свабоды»:
«Для таго, каб мяне прыбраць з назіральнай кропкі, мяне абвінавацілі ў тым, што я нібыта крочыў па праезнай частцы пры наяўнасьці ходніка. Мяне затрымалі, даставілі ў Кастрычніцкі РУУС і склалі адміністрацыйны пратакол. І аштрафавалі на 200 тысяч рублёў. Але ж я нічога не рабіў, што не рабілі іншыя. Дакладна такім жа маршрутам ішлі на працу супрацоўнікі КДБ. Пад час майго затрыманьня міліцыянтамі паўз нас прайшло каля двух дзесяткаў грамадзянаў і да іх прэтэнзіяў не было. Таму ім мяне проста трэба было неяк прыбраць адсюль».
З пастарунку Левінаў зноў вярнуўся да будынку КДБ у Віцебску: «Я не бачу, каб тут праходзілі нейкія актыўныя дзеяньні. Тэрыторыя гэтак жа ачэплена. Стужка не зьнятая. Мне цяжка камэнтаваць, але факт ёсьць факт. Якія б там не былі людзі, здаровыя ці хворыя, але выбухнула не сьметніца недзе на звалцы, выбухнула каля будынку КДБ, а гэта ўжо пра нешта гаворыць».
10.25 Любоў Кавалёва, маці Ўладзіслава Кавалёва, якога расстралялі паводле выраку суду за датычнасьць да выбуху ў менскім мэтро, адмовілася ад камэнтароў. Яна сказала, што ня будзе гаварыць пакуль не ўбачыць афіцыйнай інфармацыі наконт выбуху.
10.15 Да віцебскага КДБ не падпускаюць мінакоў
Ля будынка КДБ дзяжураць супрацоўнікі міліцыі, у тым ліку і ў службовых машынах. Гэтаксама прысутнічаюць і супрацоўнікі ДАІ, бо перад будынкам КДБ шмат аўтатранспарту — відавочна, прыехала нейкае начальства.
Найбліжэй удаецца падыйсьці хіба толькі навучэнцам музычнай вучэльні, паміж якой і будынкам КДБ — невялікі парк.
Нічога не ўдалося разгледзець нават дворнікам: спадарыні ў памаранчавых кабатах сказалі, што ім да будынка КДБ падыходзіць забаронена, але без усялякіх тлумачэньняў. Што там адбылося, яны ня ведаюць.
Будынак № 18 па вуліцы Савецкай у Віцебску — гэта помнік архітэктуры канца 18 стагодзьдзя, былы палац губэрнатара. Ён знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
На афіцыйных сайтах абласной управы МУС і МНС пра нейкае здарэнне каля будынка КДБ нічога не гаворыцца — у апэратыўную зводку ні за 11, ні за 12 лістапада яно ня трапіла.
10.14 Праваабаронца Павал Левінаў паведаміў, што знаходзіцца каля будынку КДБ у Віцебску, На яго складаюць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні за тое, што ён нібыта пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы.
10.00 КДБ прызнаў выбух. Заведзеная крымінальная справа
Затрыманыя 3 чалавекі.
Прэсавая служба КДБ паведаміла: «11 лістапада 2012 у 18.48 каля будынка Упраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці адбыўся падрыў прымітыўнай спартовай піратэхнічнай прылады, які пацягнуў пашкоджаньне двух вокнаў адміністрацыйнага будынка.
Паводле папярэдніх ацэнак, прылада ўяўляла сабой кардонны або пластмасавы тубус, начынены 50-70 грамамі піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў мэталічную банку ёмістасьцю 0,25-0,33 л без паражаючых элементаў. У дзеяньне прыведзена агнявым спосабам (шляхам падпалу).
У выніку неадкладных следчых дзеяньняў і на падставе паказаньняў сьведак затрыманыя тры чалавекі, адзін з якіх з вонкавымі прыкметамі адхіленьняў ад нармальных паводзінаў раней ажыццяўляў тэлефонныя званкі ва ЎКДБ з некарэктнымі выказваньнямі ў адрас органаў улады. Узбуджаная крымінальная справа па арт. 339 КК Беларусі (хуліганства). На месцы здарэння працуе апэратыўна-следчая група».
9.55 Алена Каваленка, жонка Сяргея Каваленкі, былога палітвязьня зь Віцебска, паведаміла, што ў сувязі з віцебскім выбухам яе мужа не турбавалі, ён знаходзіцца дома.
9.50 Кіраўнік прэсавай службы КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч заявіў «Свабодзе», што выступіць з камэнтаром па выбуху ў Віцебску праз 10 хвілін. «Пакуль я яшчэ не гатовы», — сказаў Антановіч.
9.45 Прэсавы сакратар Сьледчага камітэту Павал Траўлька параіў дачакацца камэнтароў КДБ з нагоды выбуху ў Віцебску.
9.20 КДБ і Сьледчы камітэт: Без камэнтароў пра выбух
У КДБ Беларусі пакуль не камэнтуюць інфармацыю пра выбух у Віцебску.
У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі не камэнтуюць паведамленьні ў сеціве аб выбуху ля будынка КДБ Віцебску.
«Без камэнтароў», — адказалі на пытаньне аб выбуху у Цэнтры грамадзкіх сувязяў КДБ.
Таксама не камэнтуюць інфармацыю пра выбух і ў Сьледчым камітэце.
4.20 Першыя звесткі пра здарэньне зьявіліся ў сацыяльных сетках каля 2-й гадзіны ночы. Людзі паведамлялі, што каля будынка КДБ адбыўся выбух, і што затрымліваюць мінакоў-хлопцаў у чорных куртках з капюшонамі.
Прадстаўнік БХК у Віцебску Павал Левінаў каля 3.40 раніцы пабачыў каля будынка абласной управы КДБ па вуліцы Савецкай наступную карціну:
«Затрыманыя стаяць тварам да цэнтральнага ўваходу, справа, каля правага крыла будынка нацягнуты абмежавальныя стужкі. На пад’ездзе да КДБ стаіць службовы аўтобус, у вокнах гарыць святло. Перад будынкам — некалькі чалавек у цывільным, тэрыторыю ахоўваюць некалькі міліцыянтаў ў форме».
Відавочных пашкоджаньняў будынка праваабаронца не заўважыў. Але вырашыў пацікавіцца ў райадзьдзеле міліцыі, што вядома пра здарэньне каля КДБ і ці былі затрыманыя.
«Дзяжурны па Кастрычнцкім РАУС адмовіўся пацьвердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра якое б то ні было здарэнне. Ён сказаў, што не ўпаўнаважаны нешта паведамляць, накіраваў мяне ў прэс-службу МУС Віцебскага аблвыканкама. Адмовіўся паведаміць, ці былі затрыманыя і які іхны лёс», — паведаміў Левінаў.
View КДБ у Віцебску in a larger map
Першае паведамленьнье, якое зьвілася:
Avis De Miranda: «Адурэць! Навіна гадзіны! У Віцебск нешта выбухнула каля КДБ. падрабязнасьцяў не ведаю. Толькі што брат вярнуўся дадому — яго сябра павязалі, таму што быў у капюшону. Усіх хлопцаў, якія ў чорнай куртцы з капюшонам, усіх у міліцыю забіраюць зараз. У цэнтры горада нейкі кіпіш, патрулі ходзяць».
Avis De Miranda: «Цяпер толькі ў адным раённым адзьдзяленьні міліцыі ў актавай залі чалавек 50 сядзіць. Усе з капюшонамі».
Nadejda Belskaya: «Зноў правакацыя?»
Натальля Радзіна: «Патэлефанавала ў віцебскі КДБ а 4-й раніцы. Адказалі „Без камэнтароў“. Значыць, праўда, быў выбух».
Vadim Shmygov: «Гэта значыць, Канавалаў-Кавалёў забітыя, а выбухі ў Віцебску працягваюцца? Ок».
Vadim Shmygov: «Дзяжурны супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС (знаходзіцца на адлегласьці ок.90 метраў ад будынка КДБ) адмовіўся паведаміць што-небудзь пра выбух. Перад будынкам рух асоб у цывільным, прылеглая тэрыторыя ахоўваецца супрацоўнікамі міліцыі».
У верасьні 2005-га ў цэнтры Віцебска выбухнула бляшанка з цьвікамі ды шрубамі. Пацярпелі тры асобы.
Праз тыдзень у Віцебску адбыўся яшчэ адзін выбух каля адной з гарадзкіх дыскатэкаў. Выбуховая прылада была начыненая мэталёвымі абрэзкамі. Тады пацярпелі 50 чалавек.
Пасьля выбухаў у Віцебску спэцслужбы затрымалі двух мужчынаў. Аднак праз 6 месяцаў зьняволеньня ў следчым ізалятары, зь іх зьнялі абвінавачваньні.
3 ліпеня 2008 на сьвяткаваньні афіцыйнага Дня Рэспублікі адбыўся выбух на праспэкце Пераможцаў у Менску. Спрацавала самаробная выбуховая прылада. Выбухоўка была абкладзеная металічнымі гайкамі. Тады пацярпела болей за 60 чалавек. Злачынства кваліфікавалі не як тэракт, а як акт злоснага хуліганства.
У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году ў Бабруйску (Магілеўская вобласьць) невядомыя падпалілі дзьверы мясцовага будынку КДБ. Пазьней суд пакараў Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамалотава і Арцёма Пракапенку 7-ю гадамі турмы строгага рэжыму кожнага.
24 траўня невядомы спрабаваў падарваць міліцыю Жлобіна. Як вынікала з паведамленьня МУС «у масцы з надпісам на арабскай мове і з ужываньнем ёмістасьцяў з запальнай сумесьсю і самаробнай выбуховай прыладай магутнасьцю прыкладна 5 кг у тратылавым эквіваленце спрабаваў учыніць тэрарыстычныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў падраздзялення міліцыі па месцы іх дысьлякацыі».
Асобу, імя якой дагэтуль неядомае, абвінавацілі паводле крымінальных артыкулаў «замах на ўчыненьне акту тэрарызму» і «незаконныя дзеяньні са зброяй і боепрыпасамі».
Мэдычная экспэртыза прызнала гэтага чалавека псыхічна хворым. Суд вырашыў накіраваць яго на прымусовае лекаваньне.

Якія б там не былі людзі, здаровыя ці хворыя, але выбухнула не сьметніца недзе на звалцы, выбухнула каля будынку КДБ, а гэта ўжо пра нешта гаворыцьПавал Левінаў

Затрыманыя стаяць тварам да цэнтральнага ўваходу, справа, каля правага крыла будынка нацягнуты абмежавальныя стужкі. На пад’ездзе да КДБ стаіць службовы аўтобус. Тэрыторыю ахоўваюць некалькі міліцыянтаў ў формеПавал Левінаў
4.20 Першыя звесткі пра здарэньне зьявіліся ў сацыяльных сетках каля 2-й гадзіны ночы. Людзі паведамлялі, што каля будынка КДБ адбыўся выбух, і што затрымліваюць мінакоў-хлопцаў у чорных куртках з капюшонамі.
Прадстаўнік БХК у Віцебску Павал Левінаў каля 3.40 раніцы пабачыў каля будынка абласной управы КДБ па вуліцы Савецкай наступную карціну:
«Затрыманыя стаяць тварам да цэнтральнага ўваходу, справа, каля правага крыла будынка нацягнуты абмежавальныя стужкі. На пад’ездзе да КДБ стаіць службовы аўтобус, у вокнах гарыць святло. Перад будынкам — некалькі чалавек у цывільным, тэрыторыю ахоўваюць некалькі міліцыянтаў ў форме».
Відавочных пашкоджаньняў будынка праваабаронца не заўважыў. Але вырашыў пацікавіцца ў райадзьдзеле міліцыі, што вядома пра здарэньне каля КДБ і ці былі затрыманыя.
«Дзяжурны па Кастрычнцкім РАУС адмовіўся пацьвердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра якое б то ні было здарэнне. Ён сказаў, што не ўпаўнаважаны нешта паведамляць, накіраваў мяне ў прэс-службу МУС Віцебскага аблвыканкама. Адмовіўся паведаміць, ці былі затрыманыя і які іхны лёс», — паведаміў Левінаў.
View КДБ у Віцебску in a larger map
Рэакцыя сеціва
Першае паведамленьнье, якое зьвілася:
Avis De Miranda: «Адурэць! Навіна гадзіны! У Віцебск нешта выбухнула каля КДБ. падрабязнасьцяў не ведаю. Толькі што брат вярнуўся дадому — яго сябра павязалі, таму што быў у капюшону. Усіх хлопцаў, якія ў чорнай куртцы з капюшонам, усіх у міліцыю забіраюць зараз. У цэнтры горада нейкі кіпіш, патрулі ходзяць».
Avis De Miranda: «Цяпер толькі ў адным раённым адзьдзяленьні міліцыі ў актавай залі чалавек 50 сядзіць. Усе з капюшонамі».
Nadejda Belskaya: «Зноў правакацыя?»
Натальля Радзіна: «Патэлефанавала ў віцебскі КДБ а 4-й раніцы. Адказалі „Без камэнтароў“. Значыць, праўда, быў выбух».
Vadim Shmygov: «Гэта значыць, Канавалаў-Кавалёў забітыя, а выбухі ў Віцебску працягваюцца? Ок».
Vadim Shmygov: «Дзяжурны супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС (знаходзіцца на адлегласьці ок.90 метраў ад будынка КДБ) адмовіўся паведаміць што-небудзь пра выбух. Перад будынкам рух асоб у цывільным, прылеглая тэрыторыя ахоўваецца супрацоўнікамі міліцыі».
Выбухі ў Віцебску і ня толькі
У верасьні 2005-га ў цэнтры Віцебска выбухнула бляшанка з цьвікамі ды шрубамі. Пацярпелі тры асобы.
Праз тыдзень у Віцебску адбыўся яшчэ адзін выбух каля адной з гарадзкіх дыскатэкаў. Выбуховая прылада была начыненая мэталёвымі абрэзкамі. Тады пацярпелі 50 чалавек.
Пасьля выбухаў у Віцебску спэцслужбы затрымалі двух мужчынаў. Аднак праз 6 месяцаў зьняволеньня ў следчым ізалятары, зь іх зьнялі абвінавачваньні.
3 ліпеня 2008 на сьвяткаваньні афіцыйнага Дня Рэспублікі адбыўся выбух на праспэкце Пераможцаў у Менску. Спрацавала самаробная выбуховая прылада. Выбухоўка была абкладзеная металічнымі гайкамі. Тады пацярпела болей за 60 чалавек. Злачынства кваліфікавалі не як тэракт, а як акт злоснага хуліганства.
Раней нападалі на Бабруйскі КДБ і Жлобінскую міліцыю