Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы выклікае прадстаўніка амбасады Беларусі


8 лістапада ў МЗС Літвы будзе запрошаны прадстаўнік амбасады Беларусі. Яму будзе выказаны пратэст у сувязі з тым, што ўвечары 6 лістапада на тэрыторыю літоўскага дыппрадстаўніцтва ў Менску, невядомымі былі кінутыя дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава.

Пра гэта сёньня раніцай паведаміў інфармацыйны партал DELFI.

«Ад прадстаўніка суседняй дзяржавы запатрабуюць, каб прымаючы бок забясьпечыў рэалізацыю бясьпекі дыпляматычнага прадстаўніцтва, а адказныя беларускія ведамствы неадкладна правялі адпаведныя дзеяньні для выяўленьня вінаватых выпаду і прыцягненьня іх да адказнасьці» — паведамілі ў МЗС Літвы.

Прадстаўніка амбасады Беларусі зьбіраліся запрасіць у МЗС Літвы яшчэ 7 лістапада. Аднак паколькі ў сераду ў Беларусі быў непрацоўны дзень і амбасада не працавала, запрашэньне перанесьлі на сёньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG