Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды пад Полацкам


Полацкія актывісты і вернікі з мясцовай грэка-каталіцкай парафіі сабраліся каля мэмарыяльнага крыжа ў вёсцы Бельчыцы пад Полацкам.

Гэты крыж быў усталяваны тут у 1990-я гады ў памяць пра ахвяраў стлінскіх рэпрэсій, апавёў полацкі актывіст Віктар Стукаў:

«Памяць пра расстраляных у бліжэйшым яры мірных жыхароў жыве і дагэтуль. Людзі зьбіраюцца тут на Дзяды ўжо 16 год запар. Тут усталявалі памятны крыж — спачатку драўляны, потым жалезны. Гарадзкія ўлады былі супраць, дык сябры БНФ зьвярнуліся да раённых уладаў, і тыя дазволілі... Сёлета нас сабралася васьмёра, былі людзі з Полацку і Наваполацку. Прайшла паніхіда па нявінна загубленых нашых земляках, яе адслужыў сьвятар грэка-каталіцкай царквы айцец Аляксандар».

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці адведваюць гэтае месца некалькі разоў на год, абавязкова — на Радаўніцу і на Дзяды.

2 лістапада людзі маліліся за ахвяраў сталінізму каля крыжа ў Бельчыцах, а 3 лістапада памінальная служба пройдзе ў полацкай грэка-каталіцкай царкве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG