«Пачынаючы з 14 верасьня, калі ў Горадні быў затрыманы тагачасны галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў, і да цяперашняга моманту адбываюцца падзеі, якія могуць паставіць крыж на далейшым існаваньні выданьня», — гаворыцца ў звароце беларускіх праваабаронцаў.
Праваабаронцы заклікаюць праявіць салідарнасьць з «ARCHE», што, у прыватнасьці, можна зрабіць, напісаўшы звароты на імя міністра інфармацыі А. В. Праляскоўскага (адрас: 220004, г. Менск, пр. Пераможцаў, 11).
Прыкладны зьмест звароту можа быць такі:
Паважаны Алег Вітольдавіч,
З праграмы беларускага тэлебачаньня "Зона Х «я з глыбокім засмучэньнем даведаўся (-лася), што разглядаецца пытаньне аб скасаваньні рэгістрацыі штомесячнага часопісу «ARCHE-Пачатак». Наколькі мне вядома, за апошнія гады Міністэрства інфармацыі не выносіла часопісу ніводнага папярэджаньня, выкліканага зьместам надрукаваных у ім матэрыялаў, таму законных падстаў для ліквідацыі выданьня няма. Спыненьне ж выхаду часопісу несумненна стане вялікай стратай для беларускай навукі і культуры.
З павагай, (імя, прозьвішча).
* * *
Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама заклікае падтрымаць «ARCHE», даслаўшы лісты ў абарону часопісу:
— у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў з просьбаю разблякаваць рахунак «ARCHE-Пачатак»;
— кіраўніцтву БТ з патрабаваньнем спыніць бяздоказныя публічныя абвінавачаньні на адрас часопісу і яго аўтараў;
— у Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, заклікаючы паспрыяць захаваньню часопісу;
— у саму рэдакцыю часопісу (адрас: 220053, г. Менск, вул. Нававіленская, 24-1А, пакой 2П).